🗊 Презентация Аднасастаўныя сказы

Категория: Образование
Нажмите для полного просмотра!
Аднасастаўныя сказы, слайд №1 Аднасастаўныя сказы, слайд №2 Аднасастаўныя сказы, слайд №3 Аднасастаўныя сказы, слайд №4 Аднасастаўныя сказы, слайд №5 Аднасастаўныя сказы, слайд №6 Аднасастаўныя сказы, слайд №7 Аднасастаўныя сказы, слайд №8 Аднасастаўныя сказы, слайд №9 Аднасастаўныя сказы, слайд №10 Аднасастаўныя сказы, слайд №11 Аднасастаўныя сказы, слайд №12 Аднасастаўныя сказы, слайд №13 Аднасастаўныя сказы, слайд №14 Аднасастаўныя сказы, слайд №15 Аднасастаўныя сказы, слайд №16 Аднасастаўныя сказы, слайд №17 Аднасастаўныя сказы, слайд №18 Аднасастаўныя сказы, слайд №19 Аднасастаўныя сказы, слайд №20 Аднасастаўныя сказы, слайд №21 Аднасастаўныя сказы, слайд №22 Аднасастаўныя сказы, слайд №23 Аднасастаўныя сказы, слайд №24 Аднасастаўныя сказы, слайд №25 Аднасастаўныя сказы, слайд №26 Аднасастаўныя сказы, слайд №27 Аднасастаўныя сказы, слайд №28 Аднасастаўныя сказы, слайд №29 Аднасастаўныя сказы, слайд №30 Аднасастаўныя сказы, слайд №31 Аднасастаўныя сказы, слайд №32 Аднасастаўныя сказы, слайд №33 Аднасастаўныя сказы, слайд №34 Аднасастаўныя сказы, слайд №35 Аднасастаўныя сказы, слайд №36 Аднасастаўныя сказы, слайд №37 Аднасастаўныя сказы, слайд №38 Аднасастаўныя сказы, слайд №39 Аднасастаўныя сказы, слайд №40 Аднасастаўныя сказы, слайд №41 Аднасастаўныя сказы, слайд №42 Аднасастаўныя сказы, слайд №43 Аднасастаўныя сказы, слайд №44 Аднасастаўныя сказы, слайд №45 Аднасастаўныя сказы, слайд №46 Аднасастаўныя сказы, слайд №47 Аднасастаўныя сказы, слайд №48 Аднасастаўныя сказы, слайд №49 Аднасастаўныя сказы, слайд №50 Аднасастаўныя сказы, слайд №51 Аднасастаўныя сказы, слайд №52 Аднасастаўныя сказы, слайд №53 Аднасастаўныя сказы, слайд №54 Аднасастаўныя сказы, слайд №55 Аднасастаўныя сказы, слайд №56 Аднасастаўныя сказы, слайд №57 Аднасастаўныя сказы, слайд №58

Содержание

Вы можете ознакомиться и скачать презентацию на тему Аднасастаўныя сказы. Доклад-сообщение содержит 58 слайдов. Презентации для любого класса можно скачать бесплатно. Если материал и наш сайт презентаций Mypresentation Вам понравились – поделитесь им с друзьями с помощью социальных кнопок и добавьте в закладки в своем браузере.

Слайды и текст этой презентации


Слайд 1


Аднасастаўныя сказы
Описание слайда:
Аднасастаўныя сказы

Слайд 2


Пытанні: Пытанні: 1. Паняцце «просты аднасастаўны сказ». 2. Асабовыя аднасастаўныя сказы і неасабовыя. 3. Намінатыўныя і генітыўныя сказы. 4....
Описание слайда:
Пытанні: Пытанні: 1. Паняцце «просты аднасастаўны сказ». 2. Асабовыя аднасастаўныя сказы і неасабовыя. 3. Намінатыўныя і генітыўныя сказы. 4. Вакатыўныя сказы. 5. Назоўны ўяўлення (тэмы). 6. Няпоўныя двухсастаўныя сказы. 7. Нячленныя (нерасчлянёныя) сказы, іх тыпы.

Слайд 3


АДНАСАСТАЎНЫМ называецца сказ з адным галоўным членам, які суадносіцца ці з дзейнікам, ці з выказнікам двухсастаўнага сказа і сумяшчае ў сабе...
Описание слайда:
АДНАСАСТАЎНЫМ называецца сказ з адным галоўным членам, які суадносіцца ці з дзейнікам, ці з выказнікам двухсастаўнага сказа і сумяшчае ў сабе значэнне лагічнага суб’екта і прэдыката. АДНАСАСТАЎНЫМ называецца сказ з адным галоўным членам, які суадносіцца ці з дзейнікам, ці з выказнікам двухсастаўнага сказа і сумяшчае ў сабе значэнне лагічнага суб’екта і прэдыката.

Слайд 4


Нам не спалася ў гэтую ноч. Нам не спалася ў гэтую ноч. Цішыня. Спакой. Галоўны член аднасастаўных сказаў з’яўляецца незалежным. Другі галоўны член...
Описание слайда:
Нам не спалася ў гэтую ноч. Нам не спалася ў гэтую ноч. Цішыня. Спакой. Галоўны член аднасастаўных сказаў з’яўляецца незалежным. Другі галоўны член не ўзнаўляецца і не падразумяваецца. Гэтым аднасастаўныя сказы адрозніваюцца ад няпоўных.

Слайд 5


Аднасастаўныя сказы, слайд №5
Описание слайда:

Слайд 6


Аднасастаўныя сказы, слайд №6
Описание слайда:

Слайд 7


Аднасастаўныя сказы, слайд №7
Описание слайда:

Слайд 8


ПЭЎНА-АСАБОВЫ — гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога ў форме асабовага дзеяслова ўказвае на пэўную, канкрэтную дзеючую асобу. У...
Описание слайда:
ПЭЎНА-АСАБОВЫ — гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога ў форме асабовага дзеяслова ўказвае на пэўную, канкрэтную дзеючую асобу. У сабе мову дзіўную, матчыну, Як таемнасць, нашу. Абуджаю Купалавай спадчынай За душою душу. Я. Мальчэўская

Слайд 9


Галоўны член у пэўна-асабовым сказе можа выражацца: Дзеясловамі абвеснага ладу ў форме 1-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга або будучага...
Описание слайда:
Галоўны член у пэўна-асабовым сказе можа выражацца: Дзеясловамі абвеснага ладу ў форме 1-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга або будучага часу: Люблю наш край — старонку гэту… (К.Буйло). Дзеясловамі абвеснага ладу ў форме 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу: Нагледзішся ў час перапынку на лес, што сінее ў далечы… (А.Пальчэўскі) Дзеясловамі загаднага ладу ў форме адзіночнага і множнага ліку: Вазьміце чырвоныя алоўкі ў правую руку.

Слайд 10


УВАГА! УВАГА! Галоўным членам пэўна-асабовага сказа не можа быць дзеяслоў у форме прошлага часу, паколькі ён не паказвае на канкрэтную, пэўную асобу:...
Описание слайда:
УВАГА! УВАГА! Галоўным членам пэўна-асабовага сказа не можа быць дзеяслоў у форме прошлага часу, паколькі ён не паказвае на канкрэтную, пэўную асобу: я, ты, ён, яна, яно, хтосьці пісаў. Не суадносіцца з канкрэтным утваральнікам дзеяння і дзеяслоўныя формы 3-й асобы адзіночнага ліку: ён, яна, яно, хтосьці піша.

Слайд 11


Пэўна-асабовыя сказы па сваім значэнні: Пэўна-асабовыя сказы па сваім значэнні: сінанімічныя двухсастаўным, у якіх дзейнік выражаны займеннікамі я,...
Описание слайда:
Пэўна-асабовыя сказы па сваім значэнні: Пэўна-асабовыя сказы па сваім значэнні: сінанімічныя двухсастаўным, у якіх дзейнік выражаны займеннікамі я, мы, ты, вы: Сяджу ў сваім пакоі. — Я сяджу ў сваім пакоі. адрозніваюцца ад двухсастаўных тым, што ўся ўвага скіравана не на дзеючую асобу, а на дзеянні: Пішу, хвалююся і рады, як дзіця, удалай рыфме.

Слайд 12


НЯПЭЎНА-АСАБОВЫ — гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога абазначае дзеянне няпэўнай, невядомай асобы. Катавалі Цябе, То на пляцах...
Описание слайда:
НЯПЭЎНА-АСАБОВЫ — гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога абазначае дзеянне няпэўнай, невядомай асобы. Катавалі Цябе, То на пляцах палілі, То пісалі законы, То рэзалі крылле, То цкавалі, як волата-звера на ловах,- Мова сэрца майго, Беларуская Мова. С.Сокалаў- Воюш

Слайд 13


Галоўны член у няпэўна-асабовым сказе можа выражацца: Дзеясловамі 3-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага часу: З бульбы ў нас галушкі вараць,...
Описание слайда:
Галоўны член у няпэўна-асабовым сказе можа выражацца: Дзеясловамі 3-й асобы множнага ліку цяперашняга і будучага часу: З бульбы ў нас галушкі вараць, нашу бульбу ўсюды хваляць (А.Русак). Дзеясловамі прошлага часу множнага ліку: За спевы тыя Какаду давалі смачную яду (К.Крапіва).

Слайд 14


УВАГА! УВАГА! Ад няпэўна-асабовых сказаў трэба адрозніваць падобныя да іх даухсастаўныя няпоўныя сказы, у якіх апушчаны дзейнік. Напрыклад: — Вучні...
Описание слайда:
УВАГА! УВАГА! Ад няпэўна-асабовых сказаў трэба адрозніваць падобныя да іх даухсастаўныя няпоўныя сказы, у якіх апушчаны дзейнік. Напрыклад: — Вучні вярнуліся з экскурсіі? — Вярнуліся. Утваральнік дзеяння вучні апушчаны ў стылістычных мэтах, але ён падказваецца кантэкстам (вучні вярнуліся). Позна вечарам у дзверы ціха пастукалі (Р.Няхай). Утваральнік дзеяння не называецца і з кантэксту не ўзнаўляецца.

Слайд 15


АБАГУЛЬНЕНА-АСАБОВЫ — гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога абазначае дзеянне, што ў аднолькавай меры адносяцца да любой асобы, да...
Описание слайда:
АБАГУЛЬНЕНА-АСАБОВЫ — гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога абазначае дзеянне, што ў аднолькавай меры адносяцца да любой асобы, да кожнага. Сказанага слова да губы не вернеш (Прымаўка) Беражы і ахоўвай Залатыя правы Нашай роднае мовы. М. Лужанін

Слайд 16


Галоўны член у абагульнена-асабовым сказе можа выражацца: Дзеясловамі 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага...
Описание слайда:
Галоўны член у абагульнена-асабовым сказе можа выражацца: Дзеясловамі 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу з абагульненым значэннем, якія паказваюць на любую асобу: Людскі язык не завяжаш, ліхое слова не забярэш (Прыказка) Дзеясловамі 2-й асобы загаднага ладу: Не шукайце шчасця на чужыне… (Э.Валасевіч) Дзеясловамі 1-й і 3-й асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу: Шукаем сцежак нквядомых, чужыя топчам бальшакі (Г.Бураўкін). Дзеясловамі прошлага часу: Век пражыў, а розуму не нажыў (Прыказка).

Слайд 17


Аднасастаўныя сказы, слайд №17
Описание слайда:

Слайд 18


БЕЗАСАБОВЫ — гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога не мае значэння асобы і абазначае дзеянне або стан незалежна ад суб’екта. О,...
Описание слайда:
БЕЗАСАБОВЫ — гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога не мае значэння асобы і абазначае дзеянне або стан незалежна ад суб’екта. О, колькі яшчэ не адкрыта Адценняў у ёй і блакіту, Патрэбных народу, паэтам, Каштоўнай руды, самацветаў! Максім Танк

Слайд 19


Галоўны член у безасабовым сказе можа выражацца: Безасабовым дзеясловам: Увечары пахаладала. Асабовым дзеясловам у значэнні безасабовага: Пахла...
Описание слайда:
Галоўны член у безасабовым сказе можа выражацца: Безасабовым дзеясловам: Увечары пахаладала. Асабовым дзеясловам у значэнні безасабовага: Пахла спелай пшаніцай. (Увага! Такія сказы лёгка трансфармуюц-ца ў двухсастаўныя: Пахла спелая пшаніца) Дзеепрыметнікам залежнага стану прошлага часу: Пра гэта ўжо напісана.

Слайд 20


Безасабова-прэдыкатыўным словам: Сёння вельмі горача. Безасабова-прэдыкатыўным словам: Сёння вельмі горача. Спалучэннем безасабова-прэдыкатыў-нага...
Описание слайда:
Безасабова-прэдыкатыўным словам: Сёння вельмі горача. Безасабова-прэдыкатыўным словам: Сёння вельмі горача. Спалучэннем безасабова-прэдыкатыў-нага слова з інфінітывам: Трэба набраць яшчэ і гэты тэкст. Дзеясловам быць у форме прошлага або будучага часу: Было на кароўку, будзе і на вяроўку.

Слайд 21


Назоўнікам ці займеннікам у Р.скл. з прыназоўнікам да і адмоўем не: Студэнтам не да адпачынку — сесія. Назоўнікам ці займеннікам у Р.скл. з...
Описание слайда:
Назоўнікам ці займеннікам у Р.скл. з прыназоўнікам да і адмоўем не: Студэнтам не да адпачынку — сесія. Назоўнікам ці займеннікам у Р.скл. з прыназоўнікам да і адмоўем не: Студэнтам не да адпачынку — сесія. Адмоўным словам; канструкцыяй, што выражае адмаўленне: У вёсцы не было электрычнасці. (Увага! Такія сказы суадносяцца з двухсастаўнымі са сцвярджальным значэннем: У вёсцы была электрычнасць)

Слайд 22


Аднасастаўныя сказы, слайд №22
Описание слайда:

Слайд 23


Інфінітыўныя сказы адрозніваюцца ад безасабовых: Безасабовы сказ: Галоўны член — інфінітыў, які у прэдыкатыўнай аснове абавязкова спалучаецца з...
Описание слайда:
Інфінітыўныя сказы адрозніваюцца ад безасабовых: Безасабовы сказ: Галоўны член — інфінітыў, які у прэдыкатыўнай аснове абавязкова спалучаецца з безасабовым дзеясловам або безасабова-прэдыкатыўным словам: Нам трэба ісці далёка. Яму хочацца пагуляць. Инфінітыўны сказ: Галоўны член — незалежны інфінітыў, гэта значыць, усе іншыя словы ў сказе падпарадкоўваюцца яму: Нам ісці далёка. Яму пагуляць бы!

Слайд 24


2. Значэннем названага дзеяння:
Описание слайда:
2. Значэннем названага дзеяння:

Слайд 25


3. Выражэннем мадальных значэнняў: Безасабовы сказ: Мадальныя значэнні выражаюцца словамі, да якіх прымыкае інфінітыў (безасабовым дзеясловам,...
Описание слайда:
3. Выражэннем мадальных значэнняў: Безасабовы сказ: Мадальныя значэнні выражаюцца словамі, да якіх прымыкае інфінітыў (безасабовым дзеясловам, безасабова-прэдыкатыўным словам): Ёй хацелася пагаварыць шчыра і сур’ёзна. Інфінітыўны сказ: Мадальнаыя значэнні выражаюцца самой формай інфінітыва і інтанацыяй: Не таптаць ніколі нашай нівы ботам чужаніц.

Слайд 26


Паводле мадальных значэнняў вылучаюцца розныя тыпы інфінітыўных сказаў. Паводле мадальных значэнняў вылучаюцца розныя тыпы інфінітыўных сказаў. Гэта...
Описание слайда:
Паводле мадальных значэнняў вылучаюцца розныя тыпы інфінітыўных сказаў. Паводле мадальных значэнняў вылучаюцца розныя тыпы інфінітыўных сказаў. Гэта сказы, у якіх выражаецца: Магчымасць / немагчымасць дзеяння: Чужымі рукамі толькі жар выграбаць. Пажаданасць / непажаданасць дзеяння: У добрую часіну сказаць, а ў ліхую памаўчаць. Неабходнасць, павіннасць, непазбежнасць дзеяння: На палях шырокіх жыту красаваць, а на дубах высокіх буслам клекатаць. Загад, заклік: Спаць, толькі спаць! Пытанне пра магчымасць, абавязковасць дзеяння: А куды ж нам спяшацца? — адгукнулася жанчына.

Слайд 27


НАЗЫЎНЫ — гэта аднасастаўны дзейнікавы сказ, галоўны член якога сцвярджае наяўнасць, існаванне прадметаў, паняццяў, з’яў рэчаіснасці ў цяперашнім...
Описание слайда:
НАЗЫЎНЫ — гэта аднасастаўны дзейнікавы сказ, галоўны член якога сцвярджае наяўнасць, існаванне прадметаў, паняццяў, з’яў рэчаіснасці ў цяперашнім часе. Адценне слоў – не глупства, Ты ім не пагарджай. Скарынка. Скіба. Луста. Акраец. Каравай. П.Панчанка

Слайд 28


Галоўны член намінатыўных сказаў выражаецца: Назоўнікам у форме Н.скл.: Лес. Спакой. Цішыня. Спалучэннем двух семантычна раўнапраўных назоўнікаў,...
Описание слайда:
Галоўны член намінатыўных сказаў выражаецца: Назоўнікам у форме Н.скл.: Лес. Спакой. Цішыня. Спалучэннем двух семантычна раўнапраўных назоўнікаў, якія ўтвараюць адно паняцце: Шляхі-дарогі. Розныя яны. Субстантываванымі прыметнікамі: Вось і маладаыя. Асабовымі, неасабовымі (пры ўмове іх субстантывавацыі) займеннікамі: Свае. Падышлі бліжэй.

Слайд 29


Азначальнымі займеннікамі усё ў выразах-сказах: Вось і ўсё. Ну вось і ўсё. Азначальнымі займеннікамі усё ў выразах-сказах: Вось і ўсё. Ну вось і ўсё....
Описание слайда:
Азначальнымі займеннікамі усё ў выразах-сказах: Вось і ўсё. Ну вось і ўсё. Азначальнымі займеннікамі усё ў выразах-сказах: Вось і ўсё. Ну вось і ўсё. Колькаснымі лічэбнікамі з адцягненай назвай колькасці: Дзяжурны лічыць прысутных. Пяць, дзесяць, дваццаць… Колькасна-іменнымі спалучэннямі: Дзве дзяўчыны. Смяюцца.

Слайд 30


Намінатыўныя сказы адрозніваюцца ад няпоўных: Намінатыўныя сказы адрозніваюцца ад няпоўных:
Описание слайда:
Намінатыўныя сказы адрозніваюцца ад няпоўных: Намінатыўныя сказы адрозніваюцца ад няпоўных:

Слайд 31


Намінатыўныя сказы з прыметнікам у функцыі азначэння трэба адрозніваць ад двухсастаўных сказаў з іменным выказнікам, выражаным прыметнікам....
Описание слайда:
Намінатыўныя сказы з прыметнікам у функцыі азначэння трэба адрозніваць ад двухсастаўных сказаў з іменным выказнікам, выражаным прыметнікам. Намінатыўныя сказы з прыметнікам у функцыі азначэння трэба адрозніваць ад двухсастаўных сказаў з іменным выказнікам, выражаным прыметнікам. У намінатыўных сказах лагічным націскам выдзяляецца назоўнік (галоўны член), у двухсастаўных — прыметнік (выказнік): Ціхі і марозны дзень. Дзень ціхі і марозны. Калі ж прыметнік не выдзяляецца лагічным націскам, то ён выконвае ролю азначэння незалежна ад яго месца адносна назоўніка: Раніца. Свіст салаўіны.

Слайд 32


Паводле семантычна-функцыянальных прымет намінатыўныя сказы падзяляюцца на: Паводле семантычна-функцыянальных прымет намінатыўныя сказы падзяляюцца...
Описание слайда:
Паводле семантычна-функцыянальных прымет намінатыўныя сказы падзяляюцца на: Паводле семантычна-функцыянальных прымет намінатыўныя сказы падзяляюцца на: Апісальныя (быційныя, экзістэнцыйныя сказы) — сцвярджаюць наяўнасць прадмета, з’явы, стану: Лясы, рэкі, азёры, балоты . Увага! У ролі галоўнага члена быційных сказаў не ўжываюцца адушаўлёныя і зборныя назоўнікі. Указальныя сказы — не толькі сцвярджаюць існаванне прадметаў ці з’яў, але і ўказваюць на іх пры іх наяўнасці ці з’яўленні. Намінатыўныя ўказальныя сказы ў сваім складзе маюць указальныя часціцы вось, вунь, вот, во, унь: Вот і невялічкі дворык (Лыньк.); Вось і бераг, ускраіна вёскі, у якой не відаць ні душы (Нях.);

Слайд 33


Аднасастаўныя сказы, слайд №33
Описание слайда:

Слайд 34


АД НАМІНАТЫЎНЫХ СКАЗАЎ ТРЭБА АДРОЗНІВАЦЬ: АД НАМІНАТЫЎНЫХ СКАЗАЎ ТРЭБА АДРОЗНІВАЦЬ: 1. Назвы твораў, устаноў, надпісы на вывесках, загалоўкі, назвы...
Описание слайда:
АД НАМІНАТЫЎНЫХ СКАЗАЎ ТРЭБА АДРОЗНІВАЦЬ: АД НАМІНАТЫЎНЫХ СКАЗАЎ ТРЭБА АДРОЗНІВАЦЬ: 1. Назвы твораў, устаноў, надпісы на вывесках, загалоўкі, назвы асоб па імені, прозвішчы, пасадзе, спецыяльнасці і пад.: раман «Векапомныя дні». 2. Няпоўныя двухсастаўныя сказы з выказнікам у форме назоўнага склону: “Ты хто?” — “Настаўнік”. 3. Сказы, якія называюць характэрную прымету таго, пра што гаварылася раней: А хлёсткая гэта работа — касьба. 4. Сказы, якія ўказваюць на прычыну таго, пра што гаворыцца ў папярэдніх сказах: Вечар. Свята ва ўніверсітэце. Дзень студэнта. 5. Эліптычныя сказы: Перад намі бязмежны прастор. 6.Сказы-штампы (фразеалагізаваныя сказы): Прывітанне.

Слайд 35


ГЕНІТЫЎНЫ — гэта аднасастаўны дзейнікавы сказ, галоўны член якога перадае значэнне наяўнасці, існавання прадмета, характарызуе яго ў колькасных...
Описание слайда:
ГЕНІТЫЎНЫ — гэта аднасастаўны дзейнікавы сказ, галоўны член якога перадае значэнне наяўнасці, існавання прадмета, характарызуе яго ў колькасных адносінах. Прыехалі яны тады — мамачкі! — гарэлкі, цукерак, віна… Янка Брыль

Слайд 36


ГАЛОЎНЫ ЧЛЕН У ГЕНІТЫЎНЫХ СКАЗАХ ВЫРАЖАНЫ ГАЛОЎНЫ ЧЛЕН У ГЕНІТЫЎНЫХ СКАЗАХ ВЫРАЖАНЫ назоўнікам у форме роднага склону: Вунь ужо снегу колькі! У...
Описание слайда:
ГАЛОЎНЫ ЧЛЕН У ГЕНІТЫЎНЫХ СКАЗАХ ВЫРАЖАНЫ ГАЛОЎНЫ ЧЛЕН У ГЕНІТЫЎНЫХ СКАЗАХ ВЫРАЖАНЫ назоўнікам у форме роднага склону: Вунь ужо снегу колькі! У афармленні генітыўных сказаў важнае значэнне належыць інтанацыі.

Слайд 37


Генітыўныя сказы могуць мець у сваім саставе лексічныя адзінкі, якія выражаюць колькаснае значэнне. Лексічныя паказчыкі колькаснага значэння разам з...
Описание слайда:
Генітыўныя сказы могуць мець у сваім саставе лексічныя адзінкі, якія выражаюць колькаснае значэнне. Лексічныя паказчыкі колькаснага значэння разам з формай роднага склону ўтвараюць граматычную аснову сказа: Кніжак многа. Снегу па пояс. Дзяцей чацвёра. Генітыўныя сказы могуць мець у сваім саставе лексічныя адзінкі, якія выражаюць колькаснае значэнне. Лексічныя паказчыкі колькаснага значэння разам з формай роднага склону ўтвараюць граматычную аснову сказа: Кніжак многа. Снегу па пояс. Дзяцей чацвёра. Колькаснае значэнне можа выражацца фразеалагічнымі спалучэннямі: Ягад – хоць гаць гаці. Камароў – аж кішыць. Сінтаксічнае значэнне генітыўных сказаў вельмі акрэсленае: яны выражаюць колькасную, прасторавую або часавую меру таго, што называецца ў родным склоне: Яды на стале – хоць расперажыся. Работы – па горла.

Слайд 38


Генітыўныя сказы маюць прызвязачную структуру выказніка: Снегу (ёсць, было, будзе) многа. Генітыўныя сказы маюць прызвязачную структуру выказніка:...
Описание слайда:
Генітыўныя сказы маюць прызвязачную структуру выказніка: Снегу (ёсць, было, будзе) многа. Генітыўныя сказы маюць прызвязачную структуру выказніка: Снегу (ёсць, было, будзе) многа. На месцы адсутнай звязкі можа ставіцца працяжнік: Ягад у лесе – колькі хочаш. Генітыўныя сказы нельга лічыць двухсастаўнымі, таму што Р.скл. не можа быць дзейнікам. Аднак назоўнік у Р.скл. тут можна лічыць “прадметам думкі”, зыходным тэматычным пунктам, на які арыентуецца выказнік. Звычайна такія сказы лічаць асобай разнавіднасцю безасабовых сказаў, але гэта супярэчыць таму, што катэгорыя безасабовасці звязана з катэгорыяй выказніка, а генітыў выказнікам не з’яўляецца. Гэта форма выконвае функцыю называння прадмета і сцвярджэння наяўнасці яго ў вялікай колькасці. Генітыў мае суб’ектнае значэнне, і таму сказы генітыўныя бліжэй да намінатыўных, чым да безасабовых.

Слайд 39


ВАКАТЫЎНЫ СКАЗ ВАКАТЫЎНЫ СКАЗ (ад лац. vokativus — клічны) — гэта сказ, у якім галоўны і адзіны член назоўнік або займеннік у форме зваротка. Сказы...
Описание слайда:
ВАКАТЫЎНЫ СКАЗ ВАКАТЫЎНЫ СКАЗ (ад лац. vokativus — клічны) — гэта сказ, у якім галоўны і адзіны член назоўнік або займеннік у форме зваротка. Сказы маюць спецыфічную інтанацыю вымаўлення: папрок, шкадаванне, дакор, абурэнне, спачуванне, радасць, здзіўленне і пад.: “Коля! Коля!” — абуралася маці. “Сыночак!..” — прасіў яе голас.

Слайд 40


Вакатыўныя сказы трэба адрозніваць Вакатыўныя сказы трэба адрозніваць ад звароткаў і намінатыўных сказаў: намінатыўныя сказы маюць іншае...
Описание слайда:
Вакатыўныя сказы трэба адрозніваць Вакатыўныя сказы трэба адрозніваць ад звароткаў і намінатыўных сказаў: намінатыўныя сказы маюць іншае камунікатыўнае прызначэнне: Ноч. Зоры. Цішыня. Эх, ноч! Зоры, зоры!.. О, цішыня! зваротак не з’яўляецца самастойнай камунікатыўнай адзінкай, а вакатыўны сказ выражае думку, пачуццё, волевыяўленне, ён ізаляваны ад кантэксту: — Міхась! Ну што, зачакаўся? — Эй, Міхась! Ну што, зачакаўся? у вакатыўных сказах нельга выдзеліць ні дзейніка, ні выказніка, а таксама даданых членаў, акрамя азначэння: — О, закаханая Вольга!

Слайд 41


ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫІ ЎСЕ ВАКАТЫЎНЫЯ СКАЗЫ ПАДЗЯЛЯЮЦЦА НА ТРЫ ГРУПЫ: ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫІ ЎСЕ ВАКАТЫЎНЫЯ СКАЗЫ ПАДЗЯЛЯЮЦЦА НА ТРЫ ГРУПЫ: вакатыўныя...
Описание слайда:
ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫІ ЎСЕ ВАКАТЫЎНЫЯ СКАЗЫ ПАДЗЯЛЯЮЦЦА НА ТРЫ ГРУПЫ: ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫІ ЎСЕ ВАКАТЫЎНЫЯ СКАЗЫ ПАДЗЯЛЯЮЦЦА НА ТРЫ ГРУПЫ: вакатыўныя сказы-просьбы, заклікі, патрабаванні адгукнуцца: — Аліса! Перашкаджаеце слухаць! выкатыўныя сказы-рэакцыі на словы ці дзеянні суразмоўцы, ужываюцца часта з мэтай спыніць выказванне і выражаюць просьбу, папрок, спачуванне, гнеў і г.д. У склад такіх сказаў могуць ўваходзіць выклічнікі эх, ах, ай і інш., а галоўнае слова паўтарацца: «Эх, Аліса! Аліса!» вакатыўныя сказы-прыпамінанні, пазнаванні з выклічнікам: — О, Віктар Пятровіч! Як вы сюды трапілі!

Слайд 42


НАЗОЎНЫ ЎЯЎЛЕННЯ НАЗОЎНЫ ЎЯЎЛЕННЯ (назоўны тэмы, адчляненне, ізаляваны намінатыў) — гэта назоўнік у назоўным склоне ці іменнае словазлучэнне, якое...
Описание слайда:
НАЗОЎНЫ ЎЯЎЛЕННЯ НАЗОЎНЫ ЎЯЎЛЕННЯ (назоўны тэмы, адчляненне, ізаляваны намінатыў) — гэта назоўнік у назоўным склоне ці іменнае словазлучэнне, якое называе прадмет, з’яву, факт, што ўспомнены і ўяўляюцца тым, хто гаворыць. Пра гэты прадмет, з’яву, факт выказваецца думка ў наступным сказе, каб выдзеліць, падкрэсліць, каб звярнуць увагу. Цудоўная вясна! Як цяпер усё бачу, успамінаю тую пару і гэтыя дні першага кахання.

Слайд 43


Назоўны ўяўлення Назоўны ўяўлення адрозніваецца ад ад намінатыўных сказаў: назоўнік дае назву ўяўленняў, а не паняццяў, выкарыстоўваецца для...
Описание слайда:
Назоўны ўяўлення Назоўны ўяўлення адрозніваецца ад ад намінатыўных сказаў: назоўнік дае назву ўяўленняў, а не паняццяў, выкарыстоўваецца для паведамлення пра наўнасць уяўлення пра прадмет ці асобу ў свядомасці таго, хто гаворыць, а не ў аб’ектыўнай рэчаіснасці: Маленства. Святло тых ясных бесклапотных дзён, як святло пагаслых галактык, ідзе праз гады, праз усё жыццё і за стромамі часу заўсёды распагодзіць, нязломнай сілай налье душу (А.Вялюгін) ужывецца пры апісанні разважанняў, успамінаў, каб вылучыць асобу ці прадмет і падрыхтаванасць чытача да далейшага выказвання пра гэты прадмет: А рыбы!.. Якой тоькі рыбы няма ў нас!

Слайд 44


пазбаўлены прэдыкатыўнасці, граматычнай і функцыянальнай самастойнасці, сам па сабе нічога не паведамляе пра тыя з’явы, якія называе, а толькі...
Описание слайда:
пазбаўлены прэдыкатыўнасці, граматычнай і функцыянальнай самастойнасці, сам па сабе нічога не паведамляе пра тыя з’явы, якія называе, а толькі падрыхтоўвае чытача да наступнага, асноўнага выказвання: пазбаўлены прэдыкатыўнасці, граматычнай і функцыянальнай самастойнасці, сам па сабе нічога не паведамляе пра тыя з’явы, якія называе, а толькі падрыхтоўвае чытача да наступнага, асноўнага выказвання: Максім Гарэцкі… Каб і мне расказаць пра яго штосьці толькі сваё, неабходна вярнуцца… Вось ужо больш за паўстагоддзя назад (Я.Брыль) цесная сувязь з наступным сказам, несамастойнасць. У назоўным уяўлення і ў наступным сказе тэма абазначаецца двойчы. У выніку гэтага і ствараецца экспрэсіўнасць выказвання: Справядлівасць! Дзе і калі яна была беднаму, цёмнаму чалавеку!

Слайд 45


Няпоўныя сказы
Описание слайда:
Няпоўныя сказы

Слайд 46


Ад няпоўных сказаў трэба адрозніваць далучэнне (парцэляваныя члены): Ад няпоўных сказаў трэба адрозніваць далучэнне (парцэляваныя члены): У прыёмнай...
Описание слайда:
Ад няпоўных сказаў трэба адрозніваць далучэнне (парцэляваныя члены): Ад няпоўных сказаў трэба адрозніваць далучэнне (парцэляваныя члены): У прыёмнай ужо чакалі людзі. Чалавек дзесяць (Шам.) Рабі вось так. І не спяшайся. Хлапчуком марыў пра караблі. Вялізныя. Магутныя (Б.). Для такіх канструкцый характэрна папераджальная інтанацыя далучэння.

Слайд 47


Аднасастаўныя сказы, слайд №47
Описание слайда:

Слайд 48


Структурна поўныя, а семантычна няпоўныя сказы Структурна поўныя, а семантычна няпоўныя сказы — сказы, у якіх месцы неабходных для выражэння думкі...
Описание слайда:
Структурна поўныя, а семантычна няпоўныя сказы Структурна поўныя, а семантычна няпоўныя сказы — сказы, у якіх месцы неабходных для выражэння думкі структурных і семантычных кампанентаў замешчаны, аднак пазіцыю дзейніка займаюць інфармацыйна недастатковыя (неазначальна-асабовыя) займеннікі. Гэта сведчыць пра семантычную непаўнату суб’екта дзеяння. Семантыка няпэўных кампанентаў можа стаць зразумелай з кантэксту. Ён не верыў багам, іх намеснікам розным — недаступным, пыхлівым і грозным, — але шапку здымаў, нізка кланяўся ў пояс полю роднаму, дзе даспяваў жытні колас. («Дзед», М.Танк)

Слайд 49


ЭЛІПТЫЧНЫя СКАЗЫ ЭЛІПТЫЧНЫя СКАЗЫ — гэта канструкцыі з апушчаным дзеясловам-выказнікам, які не ўзнаўляецца з кантэксту ці з моўнай сітуацыі і...
Описание слайда:
ЭЛІПТЫЧНЫя СКАЗЫ ЭЛІПТЫЧНЫя СКАЗЫ — гэта канструкцыі з апушчаным дзеясловам-выказнікам, які не ўзнаўляецца з кантэксту ці з моўнай сітуацыі і адсутнасць якога лічыцца нормай. Семантычна поўныя, таму што: сваю камунікатыўную функцыю паведамлення яны выконваюць без узнаўлення прапушчанага кампанента: Цяпер тут цішыня… (М.Танк). даданыя члены сказа — акалічнасці і дапаўненні — акцэнтуюць увагу на абставінах або аб’ектах неназванага дзеяння і ўказваюць на залежнасць ад выказніка, у ролі якога могуць выступаць некалькі дзеясловаў адной тэматычнай групы. Параўн.: На Беларусі дажджы / На Беларусі ідуць (пачаліся, не спыняюцца) дажджы.

Слайд 50


Эліптычныя сказы трэба адрозніваць ад ад развітых намінатыўных і ад поўных двухсастаўных, улічваючы: Эліптычныя сказы трэба адрозніваць ад ад...
Описание слайда:
Эліптычныя сказы трэба адрозніваць ад ад развітых намінатыўных і ад поўных двухсастаўных, улічваючы: Эліптычныя сказы трэба адрозніваць ад ад развітых намінатыўных і ад поўных двухсастаўных, улічваючы: месца размяшчэння лагічнага націску: Крэсла пры сцяне (сказ аднасастаўны, намінатыўны, поўны) Крэсла пры сцяне (сказ двухсастаўны няпоўны: эліптычны) спосаб замены даданых членаў: Рэчка перад намі — Рэчка за намі — Рэчка побач з намі — Рэчка за вёскай (даданы член змяняецца іншым, але з тым жа агульным значэннем — сказ двухсастаўны, няпоўны: эліптычны) Я перад выбарам — Я выбіраю — Я павінен выбраць — Я павінен зрабіць выбар (даданы член замяняецца сінонімамі — сказ поўны, двухсастаўны).

Слайд 51


Кантэкстуальныя няпоўныя сказы Кантэкстуальныя няпоўныя сказы — гэта такія сказы, у якіх адсутнічаюць словы, што з’яўляюцца неабходнымі членамі сказа...
Описание слайда:
Кантэкстуальныя няпоўныя сказы Кантэкстуальныя няпоўныя сказы — гэта такія сказы, у якіх адсутнічаюць словы, што з’яўляюцца неабходнымі членамі сказа і ўжо згадваліся ў папярэднім кантэксце. Дырэктар жыў на ўскраіне вёскі, ва ўласнай хаце, Паходня — у цэнтры, у старога калгасніка (Т.Хадкевіч)

Слайд 52


Сярод кантэкстуальных вылучаюцца сказы з прапушчаным: Сярод кантэкстуальных вылучаюцца сказы з прапушчаным: дзейнікам, які апускаецца тады, калі ён...
Описание слайда:
Сярод кантэкстуальных вылучаюцца сказы з прапушчаным: Сярод кантэкстуальных вылучаюцца сказы з прапушчаным: дзейнікам, які апускаецца тады, калі ён ёсць у папярэднім сказе ці яму адпавядае слова, якое з’яўляецца іншым членам сказа: І раптам Аленчына сэрца забілася мацней: з двара выходзіць Сцёпка! Ідзе без нічога, ідзе смела, высока падняўшы галаву (Я.Колас) выказнікам, які ў сказах апускаецца радзей, чым дзейнік, бо ён звычайна заключае ў сабе галоўны змест выказвання і выражае прэдыкатыўнасць: Сонейка высокае поіць травы сокамі. А кусты над доламі — росамі мядовымі (Я.Пушча). дзейнікам і выказнікам: “А дзе вы Алену Канстанцінаўну бачылі?” — “Тут”. дапаўненнем, але такія сказы абмежаваны ва ўжыванні: Дарослыя хадзлі па грыбы. Прасіўся і Паўлік. Сказы з неназванымі акалічнасцямі і азначэннямі не адносяцца да няпоўных, паколькі такія члены не з’яўляюцца фармальна неабходнымі.

Слайд 53


Сітуацыйныя няпоўныя сказы – гэта сказы, у якіх апушчаны той ці іншы член сказа, што ўзнаўляецца пры пэўнай сітуацыі маўлення. Сітуацыйныя няпоўныя...
Описание слайда:
Сітуацыйныя няпоўныя сказы – гэта сказы, у якіх апушчаны той ці іншы член сказа, што ўзнаўляецца пры пэўнай сітуацыі маўлення. Сітуацыйныя няпоўныя сказы – гэта сказы, у якіх апушчаны той ці іншы член сказа, што ўзнаўляецца пры пэўнай сітуацыі маўлення. Не сціхае (пра дождж). Ужо адлятаюць (пра птушак). Паводле значэння сярод сітуацыйных няпоўных сказаў выдзяляюцца: 1) сітуацыйныя сказы прэдыкатыўнага характару, у якіх наяўны член з’яўляецца прэдыкатам: — Можна? — Вазьмі. 2) сітуацыйныя пабуджальныя рэплікі, выражаныя, як правіла, залежнымі формамі слоў, вымаўляюцца з пабуджальнай інтанацыяй: — Дзённік? — ён здзівіўся. Формы выражэння наяўных членаў пабуджальных рэплік: назоўнікі ў назоўным, родным ці вінавальным склоне: — У склеп! — віскнуў следчы. прыслоўі ці спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія абазначаюць напрамак ці мэту руху: — Хутчэй! Алюрам сюды!— крыкнуў камандзір.

Слайд 54


Дыялагічныя няпоўныя сказы Дыялагічныя няпоўныя сказы — гэта сказы, якія даюць адказ на пытанне, змешчанае ў папярэднім сказе, самі выражаюць...
Описание слайда:
Дыялагічныя няпоўныя сказы Дыялагічныя няпоўныя сказы — гэта сказы, якія даюць адказ на пытанне, змешчанае ў папярэднім сказе, самі выражаюць пытанне, у тым ліку сустрэчнае, пабуджаюць да дзеяння, працягваюць паведамленне. Асаблівасць гэтых сказаў у тым, што ў вуснай мове побач са словамі выступаюць пазамоўныя фактары: жэсты, міміка, сітуацыя.

Слайд 55


Паводле агульнай мэтавай накіраванасці рэплікі дыялогу падзяляюцца на: Паводле агульнай мэтавай накіраванасці рэплікі дыялогу падзяляюцца на: 1)...
Описание слайда:
Паводле агульнай мэтавай накіраванасці рэплікі дыялогу падзяляюцца на: Паводле агульнай мэтавай накіраванасці рэплікі дыялогу падзяляюцца на: 1) рэплікі-адказы: «А дзе ж вы жывяце ў Гродна?» — «На вуліцы Ліможа», — адказала я. 2) рэплікі-пытанні: — Стой! Хто ідзе? — Свой! — адазваўся дзед талаш (Я.Колас) 3) рэплікі-працягі: — Ну, будзьма здаровы! — Каб хутчэй дзіркі загойваліся (В.Быкаў). Рэплікі дыялогу ўтвараюць складанае адзінства, не толькі сэнсавае, але і граматычнае. Яны з’яўляюцца паўнацэннымі адзінкамі паведамлення. Першая рэпліка ўяўляе сабой разгорнуты, поўны сказ; наступныя сказы рэплікі выражаны залежнымі словамі ці спалучэннямі слоў. Пэўны змест рэплікі выражаецца дзякуючы цэласнасці ўсяго дыялогу.

Слайд 56


Нерасчлянёныя сказы (словы-сказы) Нерасчлянёныя сказы (словы-сказы) — гэта непадзельныя сінтаксічныя адзінкі, у якіх нельга выдзеліць ні галоўных, ні...
Описание слайда:
Нерасчлянёныя сказы (словы-сказы) Нерасчлянёныя сказы (словы-сказы) — гэта непадзельныя сінтаксічныя адзінкі, у якіх нельга выдзеліць ні галоўных, ні даданых членаў сказа. Складаюцца з аднаго слова ці спалучэння слоў, якія выражаюць сцвярджэнне ці адмаўленне, згоду ці нязгоду, даюць эмацыянальную ацэнку папярэдняму выказванню або змяшчаюць пабуджэнне да чаго-небудзь, запытанне: “Паўтарай за мной, хлопчык”, — сказаў бацька. — “Добра”, — шэптам сказаў Алесь (Каратк.). Галоўная асаблівасць такіх сказаў — нерасчлянёнасць, якая заключаецца ў тым, што яны не выражаюць сінтаксічных адносін і не маюць членаў сказа, не могуць быць развітымі іншымі словамі.

Слайд 57


Паводле значэння і функцыі нерасчлянёныя сказы падзяляюцца на: Паводле значэння і функцыі нерасчлянёныя сказы падзяляюцца на:...
Описание слайда:
Паводле значэння і функцыі нерасчлянёныя сказы падзяляюцца на: Паводле значэння і функцыі нерасчлянёныя сказы падзяляюцца на: 1.Эмацыянальна-ацэначныя выражаюць розныя эмоцыі, даюць экспрэсіўную ацэнку пэўным з’явам: “Э!”- махнуў Сымон рукою (Я.Колас) 2.Сцвярджальныя сказы ўтвараюцца словамі так, ага, але, вядома, а як жа, добра і інш.: “Настаўніца?” — “Так”, — адказала дзяўчына. 3.Адмоўныя словы-сказы выражаюць нязгоду таго, хто гаворыць, з чыім-небудзь выказваннем або пярэчанне самому сабе, часам няпэўны адказ на пытанне. Функцыю такіх сказаў выконваюць адмоўныя словы:“Як жывеш, Алесь?” – “Нічога”. 4.Пабуджальныя словы-сказы выражаюць волевыяўленне, пабуджэнне да пэўнага дзеяння. У якасці пабуджальных слоў-сказаў выступаюць часціцы, выклічнікі і гукаперайманні (акрамя тых гукаперайманняў, якія не ўласцівыя маўленню чалавека): “Што вы тут робіце?” — “Цсс!”… 5. Пытальныя словы-сказы характарызуюцца пытальнай інтанацыяй і выражаюць разнастайныя адценні значэнняў. У ролі пытальных сказаў ужываюцца сцвярджальныя і адмоўныя словы, пытальныя часціцы, мадальныя словы і выклічнікі: “Я да вас, дзяўчаты.” – “Ну?”

Слайд 58


ДЗЯКУЮ ЗА ЎВАГУ!
Описание слайда:
ДЗЯКУЮ ЗА ЎВАГУ!



Похожие презентации
Mypresentation.ru
Загрузить презентацию