🗊Презентация Віктар Анатольевіч Шніп

Категория: Физика
Нажмите для полного просмотра!
Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №1Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №2Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №3Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №4Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №5Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №6Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №7Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №8Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №9Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №10Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №11Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №12Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №13Віктар Анатольевіч Шніп, слайд №14

Вы можете ознакомиться и скачать презентацию на тему Віктар Анатольевіч Шніп. Доклад-сообщение содержит 14 слайдов. Презентации для любого класса можно скачать бесплатно. Если материал и наш сайт презентаций Mypresentation Вам понравились – поделитесь им с друзьями с помощью социальных кнопок и добавьте в закладки в своем браузере.

Слайды и текст этой презентации


Слайд 1





Віктар Анатольевіч Шніп

Віктар Шніп (26 сакавіка 1960, в.Пугачы,
Валожынскі раён) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Описание слайда:
Віктар Анатольевіч Шніп Віктар Шніп (26 сакавіка 1960, в.Пугачы, Валожынскі раён) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Слайд 2





Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.
У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з 2008 года — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Описание слайда:
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары. У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з 2008 года — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Слайд 3





Творчасць

Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003), «Беларуская мора» (2004), «Балада камянёў» (2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Сабачыя гісторыі» (2013), «Тутэйшая туга» (2014), «Заўтра была адліга» (2015), «Чырвоны ліхтар-2» (2016), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: —Гу!» (1999).
У канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.
Описание слайда:
Творчасць Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003), «Беларуская мора» (2004), «Балада камянёў» (2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Сабачыя гісторыі» (2013), «Тутэйшая туга» (2014), «Заўтра была адліга» (2015), «Чырвоны ліхтар-2» (2016), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: —Гу!» (1999). У канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.

Слайд 4





«Балада камянёў»

У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры раздзелы. Першы – балады, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі, працавалі і змагаліся за яе незалежнасць і росквіт. "Дарога да Храма" – другі раздзел, які складаецца з мініяцюр і вершаў, у якіх ёсць і слёзы, і любоў, і самота, і смех, цнота і грэх... У трэцім раздзеле – вершы пра каханне, сяброўства і вернасць. Чацвёрты раздзел – вэрлібры і белыя вершы, у якіх паэт глядзіць на свет вачамі філосафа.
Описание слайда:
«Балада камянёў» У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры раздзелы. Першы – балады, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі, працавалі і змагаліся за яе незалежнасць і росквіт. "Дарога да Храма" – другі раздзел, які складаецца з мініяцюр і вершаў, у якіх ёсць і слёзы, і любоў, і самота, і смех, цнота і грэх... У трэцім раздзеле – вершы пра каханне, сяброўства і вернасць. Чацвёрты раздзел – вэрлібры і белыя вершы, у якіх паэт глядзіць на свет вачамі філосафа.

Слайд 5





«Беларускае мора»

Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ не знікне з твару зямлі, што не змарнатравіцца бясследна велізарная псіхічная праца многіх пакаленняў і беларуская культура — стварэнне гэтай працы — устаіць супраць напору іншых сіл і плыняў». Як і М. Багдановіч, ён паслядоўна і настойліва змагаецца супраць пачуцця нацыянальнай непаўнацэннасці, комплекс якой сёння замінае многім з нас.
Описание слайда:
«Беларускае мора» Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ не знікне з твару зямлі, што не змарнатравіцца бясследна велізарная псіхічная праца многіх пакаленняў і беларуская культура — стварэнне гэтай працы — устаіць супраць напору іншых сіл і плыняў». Як і М. Багдановіч, ён паслядоўна і настойліва змагаецца супраць пачуцця нацыянальнай непаўнацэннасці, комплекс якой сёння замінае многім з нас.

Слайд 6





«Пугачоўскі цырульнік»

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!»
Описание слайда:
«Пугачоўскі цырульнік» «Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!»

Слайд 7





«Проза і паэзія агню»

Кніга адкрываецца раздзелам “Балады крыві і любові”, у якім змешчана каля 170 балад, прысвечаных гістарычным асобам нашай краіны, сярод якіх Ефрасіння Полацкая, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Максім Багдановіч… У раздзеле “Роднае і вечнае” змешчаны празаічныя мініяцюры філасофскага характару. Для тых, хто любіць прозу пра каханне,-- аповесць “Паэт, у якога ўсе дома”.
Описание слайда:
«Проза і паэзія агню» Кніга адкрываецца раздзелам “Балады крыві і любові”, у якім змешчана каля 170 балад, прысвечаных гістарычным асобам нашай краіны, сярод якіх Ефрасіння Полацкая, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Максім Багдановіч… У раздзеле “Роднае і вечнае” змешчаны празаічныя мініяцюры філасофскага характару. Для тых, хто любіць прозу пра каханне,-- аповесць “Паэт, у якога ўсе дома”.

Слайд 8





«Страла кахання, любові крыж»

В. Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў малады аўтар. З ім пачалі лічыцца як з вядомым паэтам, здольным на сваё, незаёмнае слова.
Описание слайда:
«Страла кахання, любові крыж» В. Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў малады аўтар. З ім пачалі лічыцца як з вядомым паэтам, здольным на сваё, незаёмнае слова.

Слайд 9





«На рэштках Храма»

На рэштках Храма можна збудаваць розныя будынкі, але ні адзін з іх ніколі не заменіць разбураны Храм – гэта галоўная тэма вершаў, якія склалі новую кніжку Віктара Шніпа
Описание слайда:
«На рэштках Храма» На рэштках Храма можна збудаваць розныя будынкі, але ні адзін з іх ніколі не заменіць разбураны Храм – гэта галоўная тэма вершаў, якія склалі новую кніжку Віктара Шніпа

Слайд 10





«Шляхам ветру»

Аснову трэйцяй кнігі Віктара Шніпа склалі вершы, у якіх адлюстравана жыццё нашага сучасніка з яго радасцямі і трывогамі. Адзін з раздзелаў цалкам прысьвечаны тэме горада. У зборніку нямала вершаў пра каханне і сяброўства.
Описание слайда:
«Шляхам ветру» Аснову трэйцяй кнігі Віктара Шніпа склалі вершы, у якіх адлюстравана жыццё нашага сучасніка з яго радасцямі і трывогамі. Адзін з раздзелаў цалкам прысьвечаны тэме горада. У зборніку нямала вершаў пра каханне і сяброўства.

Слайд 11





                       ***
                       ***
Я не прывыкну да дажджоў нiколi,
Як не прывыкнуць душам да турмы,
Якiя зведалi грахоўнасць волi
I помняць шлях ад дому да карчмы.
А дождж iдзе, як Божы суд, бясконцы,
I мёртвы бруд змываецца з зямлi.
I лiсце жоўтае, як рэшткi сонца,
На чорнай, нiбы нэкралёг, раллi.
I я гляджу з вакна, як з дамавiны,
Якая цiха праз патоп плыве.
I я шапчу iмя сваёй жанчыны,
Якая не вядома дзе жыве
I любiць дождж. За што? Сама не знае
I знаць не хоча, бо жыццё iдзе
I хвiлю кожную ў нябыт знiкае,
Як бруд, як лiсце жоўтае ў вадзе.
Описание слайда:
*** *** Я не прывыкну да дажджоў нiколi, Як не прывыкнуць душам да турмы, Якiя зведалi грахоўнасць волi I помняць шлях ад дому да карчмы. А дождж iдзе, як Божы суд, бясконцы, I мёртвы бруд змываецца з зямлi. I лiсце жоўтае, як рэшткi сонца, На чорнай, нiбы нэкралёг, раллi. I я гляджу з вакна, як з дамавiны, Якая цiха праз патоп плыве. I я шапчу iмя сваёй жанчыны, Якая не вядома дзе жыве I любiць дождж. За што? Сама не знае I знаць не хоча, бо жыццё iдзе I хвiлю кожную ў нябыт знiкае, Як бруд, як лiсце жоўтае ў вадзе.

Слайд 12





             * * *
Ізноўку дождж… Ізноўку восень,
Як год назад, як сто назад.
Як карабель, пустая восень
Плыве спакойна ў лістапад,
Нібы ў агонь, што забушуе
І сцішыцца праз пару дзён.
Ізноўку дождж мяне ратуе
Ад нематы, бо любіць ён
Мае самотныя маленні
Да сонца, што ад нас сышло
За воблакі, каб дождж асенні
Напомніў нам, што так было
І год назад, і сто назад
І будзе так ізноў праз восень,
Як карабель, старая восень
Спакойна плыць праз лістапад.
Описание слайда:
* * * Ізноўку дождж… Ізноўку восень, Як год назад, як сто назад. Як карабель, пустая восень Плыве спакойна ў лістапад, Нібы ў агонь, што забушуе І сцішыцца праз пару дзён. Ізноўку дождж мяне ратуе Ад нематы, бо любіць ён Мае самотныя маленні Да сонца, што ад нас сышло За воблакі, каб дождж асенні Напомніў нам, што так было І год назад, і сто назад І будзе так ізноў праз восень, Як карабель, старая восень Спакойна плыць праз лістапад.

Слайд 13





Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей.
Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей.
Описание слайда:
Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей. Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей.

Слайд 14





Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка святла».
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура» (2008) за кнігу «Страла кахання, любові крыж».
Описание слайда:
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984). Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка святла». Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура» (2008) за кнігу «Страла кахання, любові крыж».



Похожие презентации
Mypresentation.ru
Загрузить презентацию