🗊Презентация Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы

Нажмите для полного просмотра!
Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №1Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №2Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №3Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №4Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №5Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №6Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №7Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №8Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №9Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №10Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №11

Вы можете ознакомиться и скачать презентацию на тему Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы. Доклад-сообщение содержит 11 слайдов. Презентации для любого класса можно скачать бесплатно. Если материал и наш сайт презентаций Mypresentation Вам понравились – поделитесь им с друзьями с помощью социальных кнопок и добавьте в закладки в своем браузере.

Слайды и текст этой презентации


Слайд 1


Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №1
Описание слайда:

Слайд 2





Вобразы Сонца i Зямлi
		 Нашы продкi-славяне лiчылi, што галоўнымi багамi сярод людзей i ў прыродзе  з'яўляюцца светлае Сонца i Мацi-Зямля-Кармiцелька. Ад iх пайшло ўсё жыццё на зямлi. Бог Сонца i Мацi-Зямля даюць людзям усё: хлеб i ваду, цяпло i святло, рэчкi i азёры, палi i лясы. 
		Iх дзецi – Ярыла i Жытняя Баба – глядзяць за ўродам жыта i пшанiцы. У Ярылы i Жытняй Бабы былi свае дзецi – ураджай Жыцень, ураджай Спарыш, ураджай Рай, ураджай Багач. Яны глядзелi, каб на нiве быў урод, каб жытнi колас быў цяжкi, каласiсты, каб уся нiва была застаўлена снапамi ды бабкамi, каб сталы ламiлiся ад хлеба-караваю.
		У старыя часы да Сонца як да бога звярталiся па дапамогу.
Описание слайда:
Вобразы Сонца i Зямлi Нашы продкi-славяне лiчылi, што галоўнымi багамi сярод людзей i ў прыродзе з'яўляюцца светлае Сонца i Мацi-Зямля-Кармiцелька. Ад iх пайшло ўсё жыццё на зямлi. Бог Сонца i Мацi-Зямля даюць людзям усё: хлеб i ваду, цяпло i святло, рэчкi i азёры, палi i лясы. Iх дзецi – Ярыла i Жытняя Баба – глядзяць за ўродам жыта i пшанiцы. У Ярылы i Жытняй Бабы былi свае дзецi – ураджай Жыцень, ураджай Спарыш, ураджай Рай, ураджай Багач. Яны глядзелi, каб на нiве быў урод, каб жытнi колас быў цяжкi, каласiсты, каб уся нiва была застаўлена снапамi ды бабкамi, каб сталы ламiлiся ад хлеба-караваю. У старыя часы да Сонца як да бога звярталiся па дапамогу.

Слайд 3





Вобразы дрэва i палёў
Описание слайда:
Вобразы дрэва i палёў

Слайд 4





Вобраз Мацi–Радзiцельнiцы
		Вобраз мацi характэрны для мастацтва ўсяго свету, але ў беларусаў карыстаецца асаблiвай любоўю. Магчыма таму, што працавiты, мiралюбiвы беларускi народ, якi нiколi нi на каго не нападаў, сам не раз цярпеў ад варожых нашэсцяў, якiя неслi на беларускую зямлю спусташэннi i смерць. Ратавала народ ад канчатковай пагiбелi толькi здольнасць жанчыны нараджаць. Таму i ўслаўлялi нашы продкi жанчыну-мацi, упрыгожваючы яе стылiзаваным сiмвалам многiя свае вырабы.
		Калi Бог хоча благаславiць жанчыну, ён пасылае ёй у дар дзiця. Таму ў старыя часы найбольш шанаванай, найбольш паважанай была багiня Мацi-Радзiцельнiца. Яна нарадзiла i выхавала нас усiх, дала нам самае дарагое – жыццё.
Описание слайда:
Вобраз Мацi–Радзiцельнiцы Вобраз мацi характэрны для мастацтва ўсяго свету, але ў беларусаў карыстаецца асаблiвай любоўю. Магчыма таму, што працавiты, мiралюбiвы беларускi народ, якi нiколi нi на каго не нападаў, сам не раз цярпеў ад варожых нашэсцяў, якiя неслi на беларускую зямлю спусташэннi i смерць. Ратавала народ ад канчатковай пагiбелi толькi здольнасць жанчыны нараджаць. Таму i ўслаўлялi нашы продкi жанчыну-мацi, упрыгожваючы яе стылiзаваным сiмвалам многiя свае вырабы. Калi Бог хоча благаславiць жанчыну, ён пасылае ёй у дар дзiця. Таму ў старыя часы найбольш шанаванай, найбольш паважанай была багiня Мацi-Радзiцельнiца. Яна нарадзiла i выхавала нас усiх, дала нам самае дарагое – жыццё.

Слайд 5





Вобраз агню
		 У язычніцкіх славян быў пашыраны культ агню. Увогуле агонь, ачаг у нашай свядомасці звязваецца з домам, сям’ёю. Вытокі гэтых вераванняў – у тых часах, калі чалавек упершыню навучыўся карыстацца сілай агню.
		У славян агнём загадваў Жыжаль – блізкі сваяк антычнага грэчаскага бога агню і рамёстваў Гефеста. “Жыжаль – добры дзядзька. Ён усіх абдорыць: жанок – сярпамі, мужыкоў – лемяхамі, дзетак цяплом сагрэець. Выпаліць печы, каб старыя грэлі плечы”.
		У вышыўцы і ткацтве Жыжаль паказваецца багата распрацаваным матывам, у аснове якога – васьміканцовая разетка – зорка. Ад яе адыходзяць стылізаваныя ці досыць рэалістычныя раслінныя ўзоры.
Описание слайда:
Вобраз агню У язычніцкіх славян быў пашыраны культ агню. Увогуле агонь, ачаг у нашай свядомасці звязваецца з домам, сям’ёю. Вытокі гэтых вераванняў – у тых часах, калі чалавек упершыню навучыўся карыстацца сілай агню. У славян агнём загадваў Жыжаль – блізкі сваяк антычнага грэчаскага бога агню і рамёстваў Гефеста. “Жыжаль – добры дзядзька. Ён усіх абдорыць: жанок – сярпамі, мужыкоў – лемяхамі, дзетак цяплом сагрэець. Выпаліць печы, каб старыя грэлі плечы”. У вышыўцы і ткацтве Жыжаль паказваецца багата распрацаваным матывам, у аснове якога – васьміканцовая разетка – зорка. Ад яе адыходзяць стылізаваныя ці досыць рэалістычныя раслінныя ўзоры.

Слайд 6





Вобраз Ярылы
		Ярыла ў язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян – бог сонца, вясны і ўрадлівасці, кахання. Гэты вобраз у народным уяўленні ўвасабляў абуджэнне прыроды пасля зімовага сну, змену зімовага холаду на веснавую квецень. У гонар Ярылы праводзіліся вясновыя святкаванні, якія суправаджаліся спевамі, пляскамі, карагодамі. У часы хрысціянства Ярыла заменены святым Юрыем.
		Ярыла – сімвал адвечнага росквіту вытворчых, жыццёвых сіл прыроды. Само слова паходзіць, відаць, ад слоў “яр, ярына, яравы”, што значыць веснавы, як яравая пшаніца ці жыта.
		Вобраз Ярылы шматбачлівы, як шматбачлівая вясна – то халодная, то цёплая, то дажджлівая, то сухая. Таму і ў народнай творчасці вобраз Ярылы ўвасоблены многімі узорамі.
Описание слайда:
Вобраз Ярылы Ярыла ў язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян – бог сонца, вясны і ўрадлівасці, кахання. Гэты вобраз у народным уяўленні ўвасабляў абуджэнне прыроды пасля зімовага сну, змену зімовага холаду на веснавую квецень. У гонар Ярылы праводзіліся вясновыя святкаванні, якія суправаджаліся спевамі, пляскамі, карагодамі. У часы хрысціянства Ярыла заменены святым Юрыем. Ярыла – сімвал адвечнага росквіту вытворчых, жыццёвых сіл прыроды. Само слова паходзіць, відаць, ад слоў “яр, ярына, яравы”, што значыць веснавы, як яравая пшаніца ці жыта. Вобраз Ярылы шматбачлівы, як шматбачлівая вясна – то халодная, то цёплая, то дажджлівая, то сухая. Таму і ў народнай творчасці вобраз Ярылы ўвасоблены многімі узорамі.

Слайд 7





Вобраз кахання
		Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народным мастацтве былі птушкі. Так, зязюля сімвалізавала жанчыну-удаву, салавей – песняра кахання, сокал – вобраз каханага, арол – героя.
		Што датычыць голуба – ён сімвалізуе многія паняцці. Так, ён выступае як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога духа. Але часцей за ўсё ён сімвалізуе каханне.
		Так, пачатак кахання, першае знаёмства хлопца з дзяўчынай сімвалізуюць два галубы, павернутыя галовамі ў адзін бок, якія ідуць адзін за адным.
		Калі птушкі павернуты галовамі адна да адной, а асабліва калі паміж імі – букет кветак, – гэта сімвал кахання ў самым росквіце.
		Калі ж птушкі павернуты галовамі ў розныя бакі – на жаль, каханне скончылася. Гэта выява – паэма пра трагічнае каханне, каханне без узаемнасці.
Описание слайда:
Вобраз кахання Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народным мастацтве былі птушкі. Так, зязюля сімвалізавала жанчыну-удаву, салавей – песняра кахання, сокал – вобраз каханага, арол – героя. Што датычыць голуба – ён сімвалізуе многія паняцці. Так, ён выступае як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога духа. Але часцей за ўсё ён сімвалізуе каханне. Так, пачатак кахання, першае знаёмства хлопца з дзяўчынай сімвалізуюць два галубы, павернутыя галовамі ў адзін бок, якія ідуць адзін за адным. Калі птушкі павернуты галовамі адна да адной, а асабліва калі паміж імі – букет кветак, – гэта сімвал кахання ў самым росквіце. Калі ж птушкі павернуты галовамі ў розныя бакі – на жаль, каханне скончылася. Гэта выява – паэма пра трагічнае каханне, каханне без узаемнасці.

Слайд 8





Вобраз пеўня
		Шчасце сям'i, сядзiбы, хаты ахоўвалi абярэгi – сiмвалы свяшчэнных жывёл i птушак.Сярод такiх вобразаў-абярэгаў вядучае месца займае певень. Крык пеўня асацыiруецца з наступленнем дня, узыходам сонца, знiкненнем нячыстай сiлы. Певень – як дамавiк, ён аберагае селянiна, сцеражэ сямейнае шчасце.
		Два пеўнi, сiметрычна размешчаныя паабапал букета цi вазона, выступаюць у ролi абаронцаў, апякуноў жаночай долi.
Описание слайда:
Вобраз пеўня Шчасце сям'i, сядзiбы, хаты ахоўвалi абярэгi – сiмвалы свяшчэнных жывёл i птушак.Сярод такiх вобразаў-абярэгаў вядучае месца займае певень. Крык пеўня асацыiруецца з наступленнем дня, узыходам сонца, знiкненнем нячыстай сiлы. Певень – як дамавiк, ён аберагае селянiна, сцеражэ сямейнае шчасце. Два пеўнi, сiметрычна размешчаныя паабапал букета цi вазона, выступаюць у ролi абаронцаў, апякуноў жаночай долi.

Слайд 9





Вобраз моцнай дзяржавы, крэпкай сям’i
Описание слайда:
Вобраз моцнай дзяржавы, крэпкай сям’i

Слайд 10





Вобраз роднай Беларусi
Описание слайда:
Вобраз роднай Беларусi

Слайд 11


Сімвалы і вобразы ў беларускай народнай вышыўцы, слайд №11
Описание слайда:



Похожие презентации
Mypresentation.ru
Загрузить презентацию