🗊 Презентация Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая

Категория: Образование
Нажмите для полного просмотра!
Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №1 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №2 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №3 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №4 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №5 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №6 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №7 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №8 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №9 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №10 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №11 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №12 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №13 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №14 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №15 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №16 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №17 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №18 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №19 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №20 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №21 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №22 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №23 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №24 Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №25

Содержание

Вы можете ознакомиться и скачать презентацию на тему Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая. Доклад-сообщение содержит 25 слайдов. Презентации для любого класса можно скачать бесплатно. Если материал и наш сайт презентаций Mypresentation Вам понравились – поделитесь им с друзьями с помощью социальных кнопок и добавьте в закладки в своем браузере.

Слайды и текст этой презентации


Слайд 1


Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая палова XVII ст. Канцэпцыі стварэння і прычыны ўтварэння ВКЛ. Палітычнае развіццё ВКЛ у...
Описание слайда:
Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая палова XVII ст. Канцэпцыі стварэння і прычыны ўтварэння ВКЛ. Палітычнае развіццё ВКЛ у ХІІІ – ХV ст. Дзяржаўны лад органы і кіравання ВКЛ. Сац-эканамічнае развіцце ВКЛ XV – першай паловы XVII ст. Культура і рэлігія ВКЛ XV–першай паловы XVII ст. Фарміраванне беларускага народа.

Слайд 2


Канцэпцыі ўзнікнення і прычыны ўтварэння ВКЛ. 1) Паводле найбольш распаўсюджанай у літоўскай і савецкай гістарыяграфіі канцэпцыі ў ХІІІ ст....
Описание слайда:
Канцэпцыі ўзнікнення і прычыны ўтварэння ВКЛ. 1) Паводле найбольш распаўсюджанай у літоўскай і савецкай гістарыяграфіі канцэпцыі ў ХІІІ ст. адбываецца “літоўскае заваяванне”(В. Пашута, Е. Ахманьскі, Е.Гудавічус). Балтамоўныя літоўцы заваявалі паслабленыя феадальнай раздробленасцю усходнеславянскія княствы і падначалілі іх сваей уладзе. Гэтую канцэпцыю падтрымлівалі маскоўскія цары з мэтай абгрунтавання сваёй вызваленчай місіі у дачыненні да беларусаў і украінцаў і літоўскія адраджэнцы. 2) канцэпцыя “Русі Літоўскай” ўзнікла ў расійскай імперскай гістарычнай навуцы ХІХ ст. (С. Салаўеў). Яна падкрэслівала тое, што ўсходнеславянская ў асноўнай сваёй масе “Русь Літоўская” няўдала супернічала з “Руссю Маскоўскай”. Прычым само існаванне беларусаў ўкраінцаў і іх інтарэсы ў мінулым адмаўляліся. 3) канцэпцыя “Літоўска-рускай дзяржавы” была распрацаваная М. Любаўскім. Усе ўсходнеславянскія народы па гэтай канцэпцыі называлася “рускімі”, без размежавання на беларусаў, рускіх, украінцаў. За імі прызнавалася другарадная, але важная роля ў стварэнні ВКЛ.

Слайд 3


4) канцэпцыя “Беларуска-літоўскай дзяржавы” распрацаваная ў 20-я г. ХХ ст. У. Ігнатоўскім сцвердзіла, што беларусы адыгралі вядучую ролю ў...
Описание слайда:
4) канцэпцыя “Беларуска-літоўскай дзяржавы” распрацаваная ў 20-я г. ХХ ст. У. Ігнатоўскім сцвердзіла, што беларусы адыгралі вядучую ролю ў эканамічным і культурным жыцці (большасць тэрыторыі і гарадоў ВКЛ і дзяржаўная мова ВКЛ), а літоўцы склалі аснову войска, княжацкіх і магнацкіх фамілій ВКЛ. 5) канцэпцыя “Беларускай дзяржавы” распрацоўвалася гісторыкамі беларускага адраджэння у 20 і 80я г. ХХ ст. (В. Ластоўскі, М. Доўнар Запольскі, М. Ермаловіч). Яна лічыла што беларускі этнас быў стваральнікам ВКЛ, гістарычная Літва гэта землі сучаснай Заходняй Беларусі ад Маладзечна да Навагародка, а сучасныя балцкія землі былі заваяваныя ёй у ХV ст. 6) канцэпцыя “Поліэтнічная ці кантактнай паласы” (А. Краўцэвіч) створана ў наш час. Прадугледжвае прыблізна роўны ўдзел у дзяржаватворчых працэсах у Верхнім Панямонні балцкіх і славянскіх элементаў. Лічыцца, што з ХІ ст. гарады рэгіёну былі славянскімі (Навагарадак, Вільня, Гародня), а сельская ваколіца заставалася балцкай. Гіпотэза пацвярджаецца археалагічнымі знаходкамі, тапанімікай і тым, што ў Сярэднявеччы ядро дзяржавы называлася “літвой”, пад “руссю” разумелася Падзвінне і Падняпроўе, а балцкая Жмудзь была далучана да ВКЛ толькі ў ХV ст.

Слайд 4


прадумовы стварэння ВКЛ А) неабходнасць абароны ад крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі, і пры тым аддаленасць Панямоння ад тэатру асноўных баявых...
Описание слайда:
прадумовы стварэння ВКЛ А) неабходнасць абароны ад крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі, і пры тым аддаленасць Панямоння ад тэатру асноўных баявых дзеянняў, што дазваляла сканцэнтраваць дэмаграфічны і эканамічны патэнцыял з суседніх рэгіёнаў, Б) наяўнасць моцнай дзяржаўнай і вайсковай традыцыі ў усходніх славян, пры тагачаснай слабасці іх раздробленых на удзелы княстваў, В) высокае эканамічнае і сацыяльнае развіццё рэгіёну, назапшванне багаццяў, сацыяльная дыферынцыяцыя якія эліце неабходна было падтрымліваць і абараняць пры дапамозе моцнай дзяржавы, Г) наяўнасць у Верхнім Панямонні і Падзвінні традыцыі мірнага супрацоўніцтва, а не канфліктаў паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, распрацаванасць механізмаў міжэтнічных кантактаў.

Слайд 5


Міндоўг (1246 – 1263). За 1248-1249 г. з сіламі наваградцаў ён “поіма всю землю Літовскую” і выганяе мясцовых балцкіх князёў Таўцівіла, Эрдзівіла і...
Описание слайда:
Міндоўг (1246 – 1263). За 1248-1249 г. з сіламі наваградцаў ён “поіма всю землю Літовскую” і выганяе мясцовых балцкіх князёў Таўцівіла, Эрдзівіла і Вікінта. МІндоўг змагаецца з Галіцка–Валынскім княствам, татарамі і крыжакамі, якія ў канцы 40-х гадоў ХІІІ ст. аб’ядналі свае намаганні, каб знішчыць незалежнасць княства. З мэтай вывесці Лівонскі ордэн з кааліцыі і спыніць паходы (1248–1254 г.) Міндоўг праводзіць перамовы з Рымскім папай, і ў 1253 г. у Наваградку карануецца на караля Літвы. Ордэн на час становіцца саюзнікам ВКЛ, але ў Навагарадку займае княжацкі прастол галіцкі княжыч Раман Данілавіч. Міндоўг княжыць у Варуце і Кернаве. У 1260 г. пачынаецца паўстанне літоўцаў супраць ордэну, Міндоўг разам з палачанамі на возеры Дурбэ разбівае крыжакоў і дамаўляецца з Александрам Яраславічам (Неўскім) аб сумеснай барацьбе з немцамі. Аднак балцкая знаць начале з Транятам, робіць змову і забівае Міндоўга і 2 яго сыноў ў 1263 г.

Слайд 6


Войшалак (1264-1267) Войшалак помсціць з смерць бацькі, вынішчае балцкую знаць гістарычнай Літвы, далучае да Навагарадка Дайнову, Нальшаны і Гальшаны...
Описание слайда:
Войшалак (1264-1267) Войшалак помсціць з смерць бацькі, вынішчае балцкую знаць гістарычнай Літвы, далучае да Навагарадка Дайнову, Нальшаны і Гальшаны (землі вакол Крэва і Гальшан). У гэтай палітыцы ён з’яўляецца саюзнікам Пінска, Полацка і Галіцка- Валынскага княства. Аднак на сумесным піры валынскія князі яго забіваюць і ў 1267 – 1270 г. ВКЛ кіруе Шварн Данілавіч, іх стаўленік.

Слайд 7


Тройдзень (1270–1282) аднавіў незалежнасць ВКЛ, змагаўся з крыжакамі (у іх у 1276 г. ён захапіў Ерсіку, якую абмяняў на Дынабург і крыжовы паход якіх...
Описание слайда:
Тройдзень (1270–1282) аднавіў незалежнасць ВКЛ, змагаўся з крыжакамі (у іх у 1276 г. ён захапіў Ерсіку, якую абмяняў на Дынабург і крыжовы паход якіх разграміў пад Кернавам у 1279 г.), валынцамі ў 1274-1278 (у 1277 г. пад Гародняй і Магільнай былі разбітыя абяднаныя валынска-татарскія войскі) і мазаўшанамі (1273, 1277). Пры ім да ВКЛ далучаюцца Слонім і Гародня. У іх ваколіцы ў 1277 – 1280 г. перасяляецца частка прусаў і яцвягаў, якія ўцякаюць пасля паўстання супраць Тэўтонскага ордэна і страты рэштак незалежнасці ў верхняе Панямонне і Пабужжа.

Слайд 8


Віцень (1293 – 1316) канчатковае далучэнне да ВКЛ Полацка (1307). падавіў паўстанне жамойтаў супраць сваёй yлады ў 1294 г. Змаганне супраць крыжакоў...
Описание слайда:
Віцень (1293 – 1316) канчатковае далучэнне да ВКЛ Полацка (1307). падавіў паўстанне жамойтаў супраць сваёй yлады ў 1294 г. Змаганне супраць крыжакоў працягваецца (паходы ордэна на Гародню 1265, 1296, 1305,1306 (двойчы), 1307 (тройчы), 1314, 1324, 1328 гг.). У ім вылучаецца ваенны талент Давыда Гарадзенскага. У 1314 г. пад яго кіраўніцтвам быў разгромлены крыжовы паход пад Навагарадaк. У 1319 г. гарадзенскія дружыны зрабілі напад на Прусію, затым у 1322 і 1323 г. разбілі ордэнцаў пад Псковам. Для таго, каб паслабіць саюзнікаў крыжакоў, войскі ВКЛ у 1324 г. разрабавалі Мазовію, а ў 1326 г. Брандэнбург і Франкфурт на Майне.

Слайд 9


Гедымін (1316 – 1341) У 1323 г пераносіць сталіцу ВКЛ з Наваградка ў Вільню Падчас кіравання Гедыміна большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі ўвайшла ў...
Описание слайда:
Гедымін (1316 – 1341) У 1323 г пераносіць сталіцу ВКЛ з Наваградка ў Вільню Падчас кіравання Гедыміна большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад ВКЛ. Асноўным шляхам далучэння нашых земляў, у адрозненні ад іншых усходнеславянскіх і балцкіх былі мірныя: міждзяржаўныя дамовы (як з Полацкам у 1307) ці дынастычныя шлюбы (у 1320 г. Альгерд Гедымінавіч ажаніўся на Алене Віцебскай). У 1220 – 1221 г. фармальную залежнасць ад яго прызналі Уладзімір Валынскі, Луцк і Кіеў. Асноўным прынцыпам далучэння да ВКЛ быў “даўніны не рушыць навіны не ўводзіць”

Слайд 10


Альгерд (віцебскі князь з 1320) вялікі князь (1345 – 1377) 1358–1359 г. да ВКЛ былі далучаны Мсціслаўль, Смаленск і Бранск. 1363 г. Перамога ВКЛ над...
Описание слайда:
Альгерд (віцебскі князь з 1320) вялікі князь (1345 – 1377) 1358–1359 г. да ВКЛ былі далучаны Мсціслаўль, Смаленск і Бранск. 1363 г. Перамога ВКЛ над татарамі на Сініх Водах далучаны Падолле, Валынь, Кіеўшчына, Чарнігаўшчына і Ноўгарад-Северскі. Войны з палякамі (1349-1351) з Валынь. Спачатку ўдала, але ў 1377 г. страчаны Бэлз і Холм.

Слайд 11


Сумесна з цверцамі Альгерд зрабіў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372 гг. ) парабаваў яе ваколіцы і атрымаў ад Дзмітрыя Іванавіча Данскога выкуп....
Описание слайда:
Сумесна з цверцамі Альгерд зрабіў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372 гг. ) парабаваў яе ваколіцы і атрымаў ад Дзмітрыя Іванавіча Данскога выкуп. Кейстут (1348–1382) Суправіцель Альгерда яго ваяводства сталіцай і яго сына Вітаўта сталі Трокі, а Альгерда і ўсяго ВКЛ – Вільня. Асноўнай задачай Кейстута была барацьба з крыжакамі і палякамі. Крыжакі за 30 год здзейснілі больш 100 рэйдаў на ВКЛ, у адказ адбыліся 42 пагоні.

Слайд 12


Барацьба за ўладу ў ВКЛ. Альгерд перад смерццю перадаў уладу ў ВКЛ Ягайлу (1377 - 1392). Супраць гэтага выступіў старэйшы сын ад першага шлюбу Андрэй...
Описание слайда:
Барацьба за ўладу ў ВКЛ. Альгерд перад смерццю перадаў уладу ў ВКЛ Ягайлу (1377 - 1392). Супраць гэтага выступіў старэйшы сын ад першага шлюбу Андрэй Полацкі, які знайшоў падтрымку ў Пскове, Маскве і Лівоніі. Ягайла спрабаваў заняць Полацк але палачане прагналі яго стаўленіка Скіргайлу(1379). Андрэй Полацкі і яго брат Дзмітры прынялі ўдзел у бітве на Куліковым полі ў 1380 г. на баку Масквы, а Ягайла вёў войскі на дапамогу Мамаю.

Слайд 13


Ягайла аднак заключыў з Лівонскім ордэнам у 1380 г. пагадненне паводле якога крыжакі павінны былі рабаваць Трокскае ваяводства. За гэта ў 1381 г....
Описание слайда:
Ягайла аднак заключыў з Лівонскім ордэнам у 1380 г. пагадненне паводле якога крыжакі павінны былі рабаваць Трокскае ваяводства. За гэта ў 1381 г. Кейстут дэтранізаваў Ягайлу. Аднак, той заручыўся падтрымкай крыжакоў, палачан, віцеблян і віленцаў і у наступным годзе вярнуў сталіцу. У 1382 г. Ягайла запрасіў на перамовы і захапіў у палон Кейстута і Вітаўта. У Крэве Кейстут быў задушаны, а Вітаўт уцёк да крыжакоў. Разам з войскамі Тэутонскага ордэна ён напаў на ВКЛ і спустошыў землі вакол Трокаў і Вільні ў 1383 г. , а Андрэй Полацкі з сіламі Масквы, Смаленска і Лівонскага ордэна разрабаваў Полацкія і Віцебскія землі. Сілы ВКЛ ў 1385 г. спачатку разбілі смалян, а затым захапілі ў палон Андрэя Полацкага.

Слайд 14


15.08.1385 г. Крэўская ўнія. Умовы: вялікакняская карона далучалася да польскай каралеўскай, кракаўская дынастыя надалей павінна была стаць...
Описание слайда:
15.08.1385 г. Крэўская ўнія. Умовы: вялікакняская карона далучалася да польскай каралеўскай, кракаўская дынастыя надалей павінна была стаць Ягелонскай. Было паабяцана пахрысціць паганскую Літву ў каталіцтва, выплаціць 200000 флорынаў (700 кг. золата) за разрыў заручынаў Ядвігі з Вільгельмам Габсбургам. У сакавіку 1386 г. Ягайла быў хрышчоны ў каталіцызм пад імём Уладаслаў і каранаваны. Стварылася дынастычная унія ВКЛ і Польшчы.

Слайд 15


Вітаўт (1392–1430) Па Востраўскім пагадненні (1392) Ягайла заставаўся каралём Польшчы, а Вітаўт станавіўся пажыццёвым князем ВКЛ. Правёў...
Описание слайда:
Вітаўт (1392–1430) Па Востраўскім пагадненні (1392) Ягайла заставаўся каралём Польшчы, а Вітаўт станавіўся пажыццёвым князем ВКЛ. Правёў цэнтралізацыю ВКЛ, пачаў прызначаць у большасць гарадоў і княстваў сваіх намеснікаў (у Полацк з 1395).

Слайд 16


у 1399 г. аб’яднаныя сілы ВКЛ і татар Тахтамыша прайгралі войскам Цімура Тамерлана на р. Ворскла. У гэтай бітве загінула больш 50 князёў у т.л....
Описание слайда:
у 1399 г. аб’яднаныя сілы ВКЛ і татар Тахтамыша прайгралі войскам Цімура Тамерлана на р. Ворскла. У гэтай бітве загінула больш 50 князёў у т.л. Андрэй Полацкі. Вітаўт запрасіў татараў Тахтамыша ў ВКЛ на правах паселенага войска і дараваў ім шляхецкія правы, акрамя права валодаць хрысціянамі. Дзякуючы саюзу з нашчадкамі Тахтамыша, якія ў 1420-я г. вярнулі ханскі прастол у Залатой ардзе, ВКЛ атрымаў Таўрыду і выхад да Чорнага мора.

Слайд 17


“Вялікая вайна”1409–1411 г. У 1409 г. ордэн захапіў Добжынскія землі і ВКЛ выступіла саюзнікам Польшчы. 15 ліпеня 1410 г. адбылася вырашальная бітва...
Описание слайда:
“Вялікая вайна”1409–1411 г. У 1409 г. ордэн захапіў Добжынскія землі і ВКЛ выступіла саюзнікам Польшчы. 15 ліпеня 1410 г. адбылася вырашальная бітва пад Грунвальдам. Войскі Ягайлы і Вітаўта перамаглі ордэн. Была забіта 18000 крыжакоў і ўсё іх кіраўніцтва. Пасля гэтага на працягу 2 месяцаў праводзілася аблога сталіцы ордэна – Мальбарка, але Вітаўт, які апасаўся празмернага ўзмацнення Польшчы адвеў войскі. У выніку Тэўтонскі ордэн спыніў агрэссію на усход, а да ВКЛ вярнулася Жамойць і Занёманская Літва (1422 г.).

Слайд 18


Хрышчэнне Літвы ў 1387 г. у 1387 г. Ягайла вызваліў баяр католікаў ад падаткаў накарысць князя і дазволіў ім перадаваць маёнткі ў спадчыну без...
Описание слайда:
Хрышчэнне Літвы ў 1387 г. у 1387 г. Ягайла вызваліў баяр католікаў ад падаткаў накарысць князя і дазволіў ім перадаваць маёнткі ў спадчыну без зацвярджэння з яго боку. У 1413 г. была падпісана Гарадзельская ўнія, якая стварала гербовае брацтва і замацоўвала перадачу 47 польскіх гербоў 47 шляхецкім фаміліям ВКЛ. З гэтага часу патрабавалася агульная згода літвінаў і палякаў на абранне манарха і ўстанавілася манаполія каталікоў на займанне дзяржаўных пасад у ВКЛ.

Слайд 19


ў 1420 г. Вітаўт даслаў 5000 войска на падтрыму чэшскіх гусітаў і быў абвешчаны паўстанцамі каралём Чэхіі. Дасягнуўшы палітычных мэт у 1423 г. Вітаўт...
Описание слайда:
ў 1420 г. Вітаўт даслаў 5000 войска на падтрыму чэшскіх гусітаў і быў абвешчаны паўстанцамі каралём Чэхіі. Дасягнуўшы палітычных мэт у 1423 г. Вітаўт адмовіўся ад чэшскай кароны накарысць Жыгімонта Карыбутавіча, а ў 1424 г. вывеў войска ВКЛ з Чэхіі. У 1404 г. было падаўлена паўстанне і канчаткова далучана да ВКЛ Смаленскае княства. У 1424–1427 г. прывяла да таго, што васалную залежнасць ад ВКЛ прызналі Разанскае, Пераяслаўскае, Маскоўскае і шраг іншых княстваў, а ў 1428 г. узяты выкуп з Ноўгарада.

Слайд 20


Спрабуючы канчаткова аднавіць незалежнасць краіны ў 1430 г. Вітаўт паспрабаваў каранавацца як кароль ВКЛ, аднак карону перахапілі палякі, а сам...
Описание слайда:
Спрабуючы канчаткова аднавіць незалежнасць краіны ў 1430 г. Вітаўт паспрабаваў каранавацца як кароль ВКЛ, аднак карону перахапілі палякі, а сам Вітаўт нечакана памёр. 1430 г. вялікім князем літоўскім становіцца Свідрыгайла. Ён выступае супраць уніі з Польшчай і спробы Ягайлы захапіць у ВКЛ Падолле, для чаго заключае саюзніцкія пагадненні з Ноўгарадам і Лівонскім ордэнам. Пасля змовы знаці 1432 г. вялікім князем стаў Жыгімонт Кейстутавіч. Свідрыгайла ўцёк у Полацк, дзе абвясціў аб стварэнні Вялікага княства Рускага з праваслаўных земляў ВКЛ.

Слайд 21


снежні 1432 г. Свідрыгайла пад Ашмянамі прайграў бітву войскам Жыгімонта. Для вяртання ўлады на беларускіх землях у 1434 г. Жыгімонт выдаў земскі...
Описание слайда:
снежні 1432 г. Свідрыгайла пад Ашмянамі прайграў бітву войскам Жыгімонта. Для вяртання ўлады на беларускіх землях у 1434 г. Жыгімонт выдаў земскі прывілей па якім ураўняў правы паноў праваслаўных і католікаў ва ўсім, акрамя права займаць пасады ў вялікакняскай радзе. У 1435 г. Войскі Свідрыгайлы і Лівонскага ордэна былі разбітыя сіламі ВКЛ пад Вількамірам. Свідрыгайла ў 1435 г. па падазрэнні ў здрадзе спаліў у Віцебску праваслаўнага мітрапаліта Герасіма. У 1437 г. Полацк і Віцебск перайшлі на бок Жыгімонта Кейстутавіча – вайна скончылася.

Слайд 22


Казімір Ягайлавіч (1440–1492 г.) Перад сваім ад’ездам на каранацыю ў Кракаў 1447 г. Казімір стварыў рэгенцкую раду з магнатаў, якая пачала кіраваць...
Описание слайда:
Казімір Ягайлавіч (1440–1492 г.) Перад сваім ад’ездам на каранацыю ў Кракаў 1447 г. Казімір стварыў рэгенцкую раду з магнатаў, якая пачала кіраваць ВКЛ у адсутнасць вялікага князя. 1468 г. Судзебнік Казіміра замацаваў прызумпцыю невінаватасці, адсутнасць адказнасці сваякоў за дзеянні злачынца і рэгламентаваныя пакаранні за злачынствы. Нягледзячы на просьбы наўгародскага веча, ён нічога не зрабіў калі Масква захапіла Ноўгарад у 1470 г. Прадстаўнікі Ягеллонаў сталі вянгерскімі (1440-1457, 1490-1526) і чэшскімі (1453 – 1457, 1471–1526) каралямі. Пасля вайны з Тэўтонскім ордэнам у 1466 г. да Польшчы былі далучаны Гданск, Торунь і Эльблонг.

Слайд 23


Аляксандр (1492–1506) М. Глінскі перамог крымскіх татар пад Клецкам ў 1506 г. але Маскоўская дзяржава парушала мірныя дамовы і пераманьвала да сябе...
Описание слайда:
Аляксандр (1492–1506) М. Глінскі перамог крымскіх татар пад Клецкам ў 1506 г. але Маскоўская дзяржава парушала мірныя дамовы і пераманьвала да сябе памежных праваслаўных князёў. Войны 1492–1494 г. і 1500–1503 г. скончыліся стратай ВКЛ Чарнігаўскай, Ноўгарад-Северскай, Бранскай і Гомельскай земляў. А ў 1500 г. на р. Ведраш 4000 войскаў ВКЛ упершыню прайграла бітву 40000 маскоўскай кавалерыі. У 1492 г. адбываецца першы агульны з’езд шляхты ВКЛ (вальны сойм). У спецыяльным прывілеі вялікі князь абяцаў не прыймаць рашэнняў па знешніх унутрыпалітычных пытаннях без згоды Паноў Рады

Слайд 24


Жыгімонт Стары (1506–1548) Войны супраць Маскоўскага княства ў 1506–1508, 1512–1522, 1534–1537 гг. негледзячы на перамогу 8.09.1514 г. 20000 войска...
Описание слайда:
Жыгімонт Стары (1506–1548) Войны супраць Маскоўскага княства ў 1506–1508, 1512–1522, 1534–1537 гг. негледзячы на перамогу 8.09.1514 г. 20000 войска гетмана ВКЛ К. Астрожскага над 80000 маскоўскага войка пад Оршай, ВКЛ страціла Смаленск, Ноўгарад-Северскія землі і Себеж, хоць і вярнула Гомель. Войны з татарамі былі нешматлікімі. Самы вялікі поспех адбыўся ў 1525 г. калі ўся Прусія ператварылася ў свецкага васала Польшчы.

Слайд 25


Утварэнне і развіццё Вялікага княства Літоўскага XІІІ–першая, слайд №25
Описание слайда:



Похожие презентации
Mypresentation.ru
Загрузить презентацию