🗊 Презентация Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст

Категория: Литература
Нажмите для полного просмотра!
Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №1 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №2 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №3 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №4 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №5 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №6 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №7 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №8 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №9 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №10 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №11 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №12 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №13 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №14 Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст, слайд №15

Вы можете ознакомиться и скачать презентацию на тему Арыгінальная літаратура ХІV-ХV ст. Доклад-сообщение содержит 15 слайдов. Презентации для любого класса можно скачать бесплатно. Если материал и наш сайт презентаций Mypresentation Вам понравились – поделитесь им с друзьями с помощью социальных кнопок и добавьте в закладки в своем браузере.

Слайды и текст этой презентации


Слайд 1


тэма: Арыгінальная літаратура ХІV-ХV стст. 1 Росквіт Вялікага Княства Літоўскага і развіццё літаратуры. 2 “Хаджэнне ў Царград і Іерусалім Ігнація...
Описание слайда:
тэма: Арыгінальная літаратура ХІV-ХV стст. 1 Росквіт Вялікага Княства Літоўскага і развіццё літаратуры. 2 “Хаджэнне ў Царград і Іерусалім Ігнація Смаляніна” як твор паломніцкай літаратуры пач. XV ст. 3 Творчасць Рыгора Цамблака.

Слайд 2


Росквіт ВКЛ і развіццё літаратуры Першараднае значэнне ў станаўленні нацыянальнай літаратуры мела: а) фарміраванне беларускай народнасці, якое...
Описание слайда:
Росквіт ВКЛ і развіццё літаратуры Першараднае значэнне ў станаўленні нацыянальнай літаратуры мела: а) фарміраванне беларускай народнасці, якое атрымлівае вызначальную ролю ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага і культурнага быцця краю, пачынаючы з ХІІІ ст., і ў асноўным завяршаецца ў ХV – XVI стст. б) ўтварэнне на тэрыторыі будучых Беларусі, Літвы і Украіны новай феадальнай дзяржавы. в) фарміраванне старабеларускай мовы. Паспяховае развіццё беларускай мовы было звязана з наданнем ёй статуса дзяржаўнай у ВКЛ. Мова стала абслугоўваць усе сферы свецкага грамадскага і культурнага жыцця ў краіне.

Слайд 3


Росквіт ВКЛ і развіццё літаратуры утварэнне на тэрыторыі будучых Беларусі, Літвы і Украіны новай феадальнай дзяржавы: Яшчэ ў другой палове ХІІ ст. у...
Описание слайда:
Росквіт ВКЛ і развіццё літаратуры утварэнне на тэрыторыі будучых Беларусі, Літвы і Украіны новай феадальнай дзяржавы: Яшчэ ў другой палове ХІІ ст. у Прынёманскім краі ўзнікла васальнае Літоўскае княства. Ужо пры Міндоўгу (каля 1248–1263) дзяржава атрымала назву Вялікае княства Літоўскае, са сталіцай у Наваградку. Тэрыторыя ВКЛ была заселена змешаным або часткова «аславяненым» літоўскім насельніцтвам, ліцьвінамі (змяшанне нашчадкаў крывічоў, дрыгавічоў, аўкштайтаў, яцвягаў і прадстаўнікоў іншых этнасаў). Распачатая Міндоўгам палітыка па ўтварэнні і ўмацаванні новай дзяржавы (дзеля чаго ён выкарыстоўваў розныя сродкі, у тым ліку хрышчэнне і каранаванне) была прадоўжана Войшалкам (1254–1268) і Трайдзенем (1270–1282). Вельмі паспяховымі былі дзеянні Віценя (каля 1295–1316), пры якім да ВКЛ было канчаткова далучана Полацкае княства (1307).

Слайд 4


Росквіт ВКЛ і развіццё літаратуры Аб'яднанне беларускіх земляў працягвалася пры Гедзіміне (1316–1341). У склад дзяржавы былі ўключаны Віцебшчына,...
Описание слайда:
Росквіт ВКЛ і развіццё літаратуры Аб'яднанне беларускіх земляў працягвалася пры Гедзіміне (1316–1341). У склад дзяржавы былі ўключаны Віцебшчына, Берасцейшчына, Меншчына, Тураўшчына і Піншчына, частка Валыні і Падляшша. У адрозненне ад земляў гістарычнага ядра ВКЛ, якія здаўна называліся «Літвою», гэтыя тэрыторыі захавалі агульнае найменне «Русь», таму дзяржава пачала называцца Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а сам Гедзімін тытулаваўся вялікім князем Літвы і Русі. Пры ім сталіцай ВКЛ стала Вільня.

Слайд 5


Росквіт ВКЛ і развіццё літаратуры Наступнікі Гедзіміна Альгерд (каля 1296–1377; з 1345 – вялікі князь) і Кейстут падзялілі тэрыторыю Княства. Разам з...
Описание слайда:
Росквіт ВКЛ і развіццё літаратуры Наступнікі Гедзіміна Альгерд (каля 1296–1377; з 1345 – вялікі князь) і Кейстут падзялілі тэрыторыю Княства. Разам з асноўнай часткай славянскіх земляў Альгерду дасталася і вярхоўная ўлада, што сведчыць аб вядучай ролі ўсходнеславянскага этнічнага элемента ў жыцці ВКЛ. Альгерд вёў палітыку, накіраваную на культурна-этнічнае аб'яднанне беларускіх земляў: 1) наладзіў плённыя сувязі з праваслаўным духавенствам, 2) ахрысціў сваіх дзяцей, 3) надаў старабеларускай мове статус дзяржаўнай.

Слайд 6


Росквіт ВКЛ і развіццё літаратуры Цэнтралізатарскую палітыку на ўсходне-славянскіх землях працягваў яго пляменнік Вітаўт (1350-1430, княжыў з 1392)....
Описание слайда:
Росквіт ВКЛ і развіццё літаратуры Цэнтралізатарскую палітыку на ўсходне-славянскіх землях працягваў яго пляменнік Вітаўт (1350-1430, княжыў з 1392). ВКЛ пры Вітаўце дасягнула апагея сваёй магутнасці і ўплывовасці. ВІТАЎТ: 1) дамогся стварэння і прызнання незалежнай ад Масквы праваслаўнай Літоўска-Наваградскай мітраполіі; 2) умешваўся ў справы Залатой Арды і Крыма; 3) у цэлым паспяхова праводзіў наступальную палітыку супраць Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў.

Слайд 7


Літаратурны працэс 2-ой паловы ХІІІ – ХV ст. адбываўся ў межах жанраў, выпрацаваных раней. Літаратурны працэс 2-ой паловы ХІІІ – ХV ст. адбываўся ў...
Описание слайда:
Літаратурны працэс 2-ой паловы ХІІІ – ХV ст. адбываўся ў межах жанраў, выпрацаваных раней. Літаратурны працэс 2-ой паловы ХІІІ – ХV ст. адбываўся ў межах жанраў, выпрацаваных раней. У познім Сярэднявеччы бытавала перакладная і стваралася арыгінальная літаратура. Арыгінальная літаратура Беларусі XIV–XV стст. адносна небагатая (калі не прымаць пад увагу шматлікія помнікі дзелавога пісьменства, якія не належаць да ўласна мастацкай літаратуры) і прадстаўлена лічанымі арыгінальнымі творамі традыцыйных жанраў. На працягу XIV–XV ст. зусім не развіваўся такі жанр царкоўна-рэлігійнай літаратуры як жыціе. Адзіны твор агіяграфічнага жанру гэтага перыяду, тэматычна і геаграфічна звязаны з літоўска-беларускімі землямі, – “Жыццё літоўскіх (віленскіх) пакутнікаў” – быў вядомы на Русі прыкл. з сяр.XV ст. у паўднёваславянскай рэдакцыі. У XIV–XV ст. слаба развіваецца на Беларусі і ўрачыстае царкоўнае красамоўства. Беларускае духавенства не дало тады ні аднаго прамоўцы, якога можна было б хоць прыблізна параўнаць з Кірылам Тураўскім. Адзіная прыкметная асоба таго часу Рыгор Цамблак. З арыгінальных твораў іншых жанраў царкоўна-рэлігійнага пісьменства XIV–XV ст. значнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры займае «Хаджэнне ў Царград і Ерусалім» Ігната Смаляніна.

Слайд 8


“Хаджэнне ў Царград і Іерусалім Ігнація Смаляніна” Смаленскі дзяк Ігнат у 1389 г. суправаджаў рускага мітрапаліта Пімена ў час яго паездкі ў Царград...
Описание слайда:
“Хаджэнне ў Царград і Іерусалім Ігнація Смаляніна” Смаленскі дзяк Ігнат у 1389 г. суправаджаў рускага мітрапаліта Пімена ў час яго паездкі ў Царград (цяпер Стамбул). Застаўшыся за мяжой, ён спачатку жыў у сталіцы Візантыйскай імперыі, пасля ў Ерусаліме, адкуль у 1396 г. пераехаў на Афон, а потым вярнуўся ў Маскву (каля 1405 г.) Апісанню гэтага шматгадовага падарожжа і прысвечана яго «Хаджэнне...».

Слайд 9


“Хаджэнне ў Царград...” Ігнат дакладна апісаў увесь шлях на Блізкі Усход, усе мясціны, дзе яму давялося пабываць. Пісьменнік падрабязна апавядае пра...
Описание слайда:
“Хаджэнне ў Царград...” Ігнат дакладна апісаў увесь шлях на Блізкі Усход, усе мясціны, дзе яму давялося пабываць. Пісьменнік падрабязна апавядае пра поўнае небяспекі і розных прыгод падарожжа з Масквы ў Царград па сушы, а пасля па Доне, Азоўскім і Чорным морах. Апісваючы Царград, ён звяртае ўвагу на яго шматлікія храмы і манастыры, а таксама расказвае пра значныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця Візантыі, пра барацьбу за ўладу розных прэтэндэнтаў на царскі трон. Асабліва ярка і маляўніча пададзена ў «Хаджэнні...» каранацыя візантыйскага імператара Мануіла II у велічным Сафійскім храме, поўная знешняга бляску і параднасці.

Слайд 10


“Хаджэнне ў Царград...” «Хаджэнне...” Ігната Смаляніна – напісаны на старажытнарускай мове ў форме летапісу, які месцамі пераходзіць у дзённік. Твор...
Описание слайда:
“Хаджэнне ў Царград...” «Хаджэнне...” Ігната Смаляніна – напісаны на старажытнарускай мове ў форме летапісу, які месцамі пераходзіць у дзённік. Твор вылучаецца вялікай фактычнай дакладнасцю, мае важнае навукова-пазнавальнае значэнне як каштоўная крыніца па грамадзянскай гісторыі, геаграфіі, мастацтве, гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Русі, Візантыі і Блізкага Усходу. Твор уяўляе сабою своеасаблівы пераходны этап ад уласна хаджэнняў у святую зямлю да апісання падарожжаў за мяжу наогул.

Слайд 11


Творчасць Рыгора Цамблака Рыгор Цамблак (1364–1419) родам з Балгарыі. У 1415 г. па ініцыятыве князя Вітаўта на саборы праваслаўных епіскапаў ВКЛ у...
Описание слайда:
Творчасць Рыгора Цамблака Рыгор Цамблак (1364–1419) родам з Балгарыі. У 1415 г. па ініцыятыве князя Вітаўта на саборы праваслаўных епіскапаў ВКЛ у Навагрудку быў абраны кіеўскім мітрапалітам, таму значная частка жыццёвага і творчага шляху гэтага таленавітага пісьменніка была звязана з Беларуссю і Украінай. Цамблак – аўтар 1) шматлікіх пропаведзей на розныя рэлігійныя святы, 2) пахвальных «слоў» асобным хрысціянскім святым, 3) шэрага жыцій, складзеных на царкоўнаславянскай мове. Яго паэтычныя, прасякнутыя ўзнёслым лірызмам «словы» багатыя на вобразна-выяўленчыя сродкі і шмат у чым блізкія па сваіх ідэйна-мастацкіх асаблівасцях да твораў класіка раннехрысціянскай літаратуры Іаана Златавуста, хоць месцамі больш напышлівыя і дыдактычныя.

Слайд 12


Творчасць Рыгора Цамблака Напісанае ў Беларусі жыціе яго настаўніка, балгарскага патрыярха Яўхіма Тырнаўскага – адзін з найлепшых твораў гэтага жанру...
Описание слайда:
Творчасць Рыгора Цамблака Напісанае ў Беларусі жыціе яго настаўніка, балгарскага патрыярха Яўхіма Тырнаўскага – адзін з найлепшых твораў гэтага жанру ў славянскіх літаратурах XV ст. Творы Цамблака шырока распаўсюдж-валіся на землях усходніх славян у розных зборніках, карысталіся значнай папулярнасцю. Яго творчая дзейнасць на Русі – яркі прыклад плённасці міжславянскіх культурных узаемасувязей.

Слайд 13


Творчасць Рыгора Цамблака “Слова на адсячэнне галавы Іаана Хрысціцеля”: Градацыя думкі пісьменніка яскрава прасочваецца ў арганічным пераходзе ад...
Описание слайда:
Творчасць Рыгора Цамблака “Слова на адсячэнне галавы Іаана Хрысціцеля”: Градацыя думкі пісьменніка яскрава прасочваецца ў арганічным пераходзе ад біблейскага сюжэта да асабістых перажыванняў і пачуццяў. Прапаведнік крытыкуе валадароў, якія жорстка абыходзяцца са сваімі падначаленымі. З пазіцый хрысціянскай маралі пісьменнік імкнецца раскрыць псіхалогію забойцы. У шматлікіх абвінаваўчых сентэнцыях аўтар выказвае адносіны да адлюстроўваемых падзей, абгрунтоўвае ўласную пазіцыю.

Слайд 14


Творчасць Рыгора Цамблака “Слова пахвальнае Яўфімію (Тырнаўскаму)” (акад.выд. С.226-227): у гэтым слове знаходзіць вырашэнне асэнсаванне...
Описание слайда:
Творчасць Рыгора Цамблака “Слова пахвальнае Яўфімію (Тырнаўскаму)” (акад.выд. С.226-227): у гэтым слове знаходзіць вырашэнне асэнсаванне гістарычнасці быцця і праблема зямнога прызначэння чалавека. На фоне трагічных для Балгарыі падзей – яе заняволення асманскімі заваёўнікамі, прымусовага насаджэння ісламу, знішчэнне вышэйшага і адукаванага саслоўя – Цамблак услаўляе мужнага абаронцу, палымянага патрыёта, таленавітага пісьменніка, пастыра па “апостальскіх і айчынных правілах” Яўфімія. Тырнаўскі патрыярх гнеўна асуджае вераломства і бесчалавечнасць турэцкага хана Баязета, які люта расправіўся з мірнымі жыхарамі горада. Цамблак падрабязна апісвае злачынствы турэцкага хана ў праваслаўным храме Тырнава.

Слайд 15


Творчасць Рыгора Цамблака Паказваючы трагічныя карціны народнага бедства, аўтар заклікае змагацца з захопнікамі, якія прынеслі столькі гора і пакут...
Описание слайда:
Творчасць Рыгора Цамблака Паказваючы трагічныя карціны народнага бедства, аўтар заклікае змагацца з захопнікамі, якія прынеслі столькі гора і пакут усім славянскім народам. Увесь твор прасякнуты думкай аб Радзіме. З замілаваннем апісвае аўтар ваколіцы Тырнава, іх прыгажосць. У аснове мастацкага бачання Цамблака – новыя адносіны да чалавека, усведамленне каштоўнасці яго ўнутранага свету, яго індывідуальных перажыванняў (духоўны стан Яўхімія, калі яму пагражаюць смяротным пакараннем). Вызначальным момантам у характарыстыцы Яўфімія з’яўляюцца яго адносіны да паствы, народа. Аўтар падкрэслівае іх духоўнае адзінства у час нацыянальнай трагедыі. Вобраз Яўфімія надзелены рысамі народнага героя, змагара.



Похожие презентации
Mypresentation.ru
Загрузить презентацию